Альбрэхт Станіслаў Радзівіл

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Альбрэхт Станіслаў Радзівіл
Albrecht Stanisłaŭ Radzivił. Альбрэхт Станіслаў Радзівіл (XVIII).jpg
А. С. Радзівіл. Невядомы мастак, XVIII ст.
POL COA Radziwiłł.svg
Герб «Трубы»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1648
Памёр: 8 сьнежня 1690
Род: Радзівілы
Бацькі: Станіслаў Радзівіл
Марына з Мышкаў
Жонка: Рэгіна з фон Айзэнрайхаў
Ганна Крыстына зь Любамірскіх

Альбрэхт Станіслаў Радзівіл (мянушка «Абаронца Правоў»; 1 ліпеня 1593, места Алыка Валынскага ваяводзтва — 12 лістапада 1656) — дзяржаўны дзяяч Рэчы Паспалітай, пісьменьнік і гісторык. Падканцлер (16191623) і канцлер вялікі літоўскі (з 1623).

Меў вялікія зямельныя ўладаньні на Валыні (Алыка і інш.), а таксама на тэрыторыі сучасных Беларусі (Нягневічы, Налібакі), Летувы і Польшчы. Трымаў шматлікія дзяржаўныя ўладаньні, у тым ліку Барысаўскае (1629), Пінскае (1631), Геранёнскае (1644) староствы, быў адміністратарам Кобрынскай і Шавельскай эканоміяў.

Зьмест

[рэдагаваць] Біяграфія

З алыцка-нясьвіскай лініі роду Радзівілаў гербу «Трубы», сын Станіслава і Марыны з Мышкаў.

У 15981605 навучаўся ў Віленскай акадэміі, потым у Вюрцбургу, з 1609 у Лёвэне, да 1616 падарожнічаў у Нідэрлянды, Францыю, Італію, Швайцарыю.

Абіраўся паслом на соймы 1613 і 1619. Склаў пагадненьне з канцлерам Львом Сапегам пра тое, што адзін зь іх абавязкова будзе знаходзіцца пры каралю Жыгімонце Вазе для пільнаваньня інтарэсаў Вялікага Княства Літоўскага.

У замежнай палітыцы падтрымліваў пляны Жыгімонта Вазы авалодаць швэдзкім стальцам. Каб зьменшыць пагрозу з боку Турэччыны і крымскіх татараў, выступаў за хаўрус з трансыльванскім князем Бэтленам Габарам і аўстрыйскімі Габсбургамі.

У 1632 падтрымаў абраньне каралём і вялікім князем Уладзіслава Вазы, але як шчыры каталік пры гэтым не падтрымліваў аднаўленьня правоў пратэстантаў і праваслаўных. У 1646 выступіў супраць плянаў караля распачаць вайну з Турэччынай. У 1648 падтрымаў абраньне на сталец Яна Казімера.

Адной з прычынаў казацкага паўстаньня на Ўкраіне лічыў «сілу нашых злых учынкаў і ўціск бедных», выступаў за рашучую барацьбу з Б. Хмяльніцкім.

У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (16541667) і Паўночную вайну (16551660) выехаў у Прусію, у 1656 браў удзел у перамовах з Даніяй і Галяндыяй у Гданьску, дзе і памёр.

Пры правядзеньні унутранай і вонкавай палітыкі рашуча адстойваў інтарэсы роду Радзівілаў, у тым ліку кальвінісцкай галіны, дэманстрацыйна бараніў асобныя інтарэсы Вялікага Княства Літоўскага ў Рэчы Паспалітай. Заснаваў Пінскі езуіцкі калегіюм, касьцёл у Алыцы.

Двойчы браў шлюб: з Рэгінай фон Айзэнрайх (1619) і Ганнай Крыстынай Любамірскай (1638), аднак нашчадкаў не пакінуў. Па ягонай сьмерці ўся спадчына перайшла да нясьвіскіх ардынатаў.

[рэдагаваць] Працы

Альбрэхт Станіслаў Радзівіл — аўтар і перакладнік каталіцкіх рэлігійных твораў.

Напісаў на лаціне «Кароткі выклад падзеяў у Каралеўстве Польскім у часы панаваньня Жыгімонта III, Уладзылава IV і Яна Казімера» (частковая публікацыя ў польскім перакладзе Э. Катлубаем у 1848) і падрабязны «Дзёньнік» за 16321656 — каштоўную крыніцу пра унутраную і вонкавую палітыку Рэчы Паспалітай (упершыню выйшлі ў польскім перакладзе Э. Рачынскім у 1839)[1].

[рэдагаваць] Галерэя

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ Валерый Пазднякоў. Радзівіл Альбрыхт Станіслаў // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 486.

[рэдагаваць] Літаратура

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Альбрэхт Станіслаў Радзівілсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах