Альбрэхт Уладзіслаў Радзівіл

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Альбрэхт Уладзіслаў Радзівіл
Albrecht Uładzisłaŭ Radzivił. Альбрэхт Уладзіслаў Радзівіл (1758).jpg
Альбрэхт Уладзіслаў Радзівіл. З альбома «Выявы роду Радзівілаў». Нясьвіж, 1758
POL COA Radziwiłł.svg
Герб «Трубы»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 16 чэрвеня 1589
Памёр: 20 ліпеня 1636
Род: Радзівілы
Бацькі: Мікалай Радзівіл «Сіротка»
Альжбета зь Вішнявецкіх
Жонка: Ганна з Сапегаў
Ганна Соф’я зь Зяновічаў
Дзеці: ад 2-га шлюбу: Мікалай Францішак, Кацярына, Альжбета Анастасія, Канстацыя Соф’я

Альбрэхт Уладзіслаў Радзівіл (16 чэрвеня 1589, места Нясьвіж — 20 ліпеня 1636, мястэчка Чарнаўчыцы) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, мэцэнат. Стольнік (16201622) і крайчы вялікі літоўскі (16221626), кашталян троцкі і віленскі.

Альбрэхт Уладзіслаў Радзівіл — адзін з найбагацейшых магнатаў Вялікага Княства Літоўскага. Па сьмерці бацькі атрымаў Шыдловец у Каралеўстве Польскім, Чарнаўчыцы ў Берасьцейскім ваяводзтве, Карэлічы і Лахву ў Наваградзкім ваяводзтве. У 1622 купіў Блювенічы ў Берасьцейскім ваяводзтве. Праз шлюб з Ганнай Соф’яй Зяновіч (1628) набыў Глыбокае, Смаргонь, Порплішча і Паставы ў Ашмянскім павеце, Беліцу ў Аршанскім павеце, Ворань у Полацкім ваяводзтве, Прусавічы ў Менскім ваяводзтве. Па сьмерці старэйшага брата Яна Юрыя зрабіўся нясьвіскім ардынатам, трымаў Рыскае (16141620), Рускае і Шарашоўскае староствы.

Зьмест

[рэдагаваць] Біяграфія

Зь нясьвіскай лініі роду Радзівілаў гербу «Трубы», сын Мікалая Крыштапа «Сіроткі» і Альжбеты Яўхіміі зь Вішнявецкіх. Меў братоў Яна Юрыя, Жыгімонта Караля і Аляксандра Людвіка.

Навучаўся ў езуіцкіх калегіюмах у Нясьвіжы, Браневе (15991601), Аўгсбургу (16041606). Цягам 16061607 падарожнічаў па Італіі.

3 1609 на чале ўласных аддзелаў удзельнічаў у вайне са Швэцыяй (16001629). У вайну з Маскоўскай дзяржавай (16091618) узяў удзел у аблозе Пскоўска-Пячэрскага манастыра (1611) і ў выправах на Маскву (16111612).

Абіраўся паслом на соймы (1613 і 1615). Пры падтрымцы цесьця, канцлера вялікага Льва Сапегі ў 1620 атрымаў пасаду стольніка вялікага. У 1632 удзельнічаў у абраньні каралём і вялікім князем Ўладзіслава Вазы, які ў 1633 прызначыў яго кашталянам віленскім[1].

Разбудаваў замак у Шыдлоўцы. Апекваўся пашырэньнем галерэі партрэтаў у Нясьвіжы.

Першы шлюб з Ганнай Сапегай быў бязьдзетным, у другім шлюбе з Ганнай Соф’яй Зяновіч меў сына Мікалая Францішка, а таксама дачок Кацярыну, Альжбету Анастасію і Канстацыю Соф’ю.

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ Радзівіл Альбрыхт Уладзіслаў // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 487.

[рэдагаваць] Літаратура

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Альбрэхт Уладзіслаў Радзівілсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах