Альбэрта Маравія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Альбэрта Маравія (па-італьянску: Alberto Moravia, сапраўднае імя: Alberto Pincherle) (28 лістапада 1907 — 26 верасьня 1990) — італьянскі пісьменьнік, журналіст і літаратурны крытык.

Нарадзіўся ў Рыме. У сваіх творах падымаў актуальныя тэмы сучаснасьці: сэксуальнасьць, адчужанасьць, а таксама экзыстэнцыйныя праблемы. На яго эстэтыку паўплывалі нэарэалізм і сюррэалізм. Некаторыя зь яго раманаў былі экранізаваныя (Il conformista, La ciociara і інш.)

У 19591962 гадах Альбэрта Маравіа быў старшынём італьянскага ПЭН-клюбу.

Займаўся палітыкай і з 1984 году да сьмерці прадстаўляў Італію ў Эўрапейскім парлямэнце.