Альбэрт Гаштольд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Альбэрт Гаштольд
Albert Gaštold. Альбэрт Гаштольд.jpg
Альбэрт Гаштольд
Herb Abdank.svg
Герб «Габданк»
Асабістыя зьвесткі
Памёр: сьнежань 1539
Род: Гаштольды
Бацькі: Марцін Гаштольд
Марына з Трабскіх
Жонка: Соф’я зь Вярэйскіх
Дзеці: Станіслаў

Альбэрт Гаштольд[1] (? — сьнежань 1539) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Намесьнік наваградзкі (15031506), падчашы вялікі літоўскі (15051509), ваявода наваградзкі (15081513), полацкі (15131519), троцкі (15191522) і віленскі1522), канцлер вялікі літоўскі1522)[2].

Альбэрт Гаштольд — найбагацейшы магнат свайго часу: паводле попісу 1528 году ставіў у войска Вялікага Княства 466 вершнікаў, г. зн. меў больш за 7 тыс. радзінаў падданых. У 1522 кароль і вялікі князь Жыгімонт Стары надаў яму прывілей прыпячатаць дакумэнты не зялёным, а чырвоным воскам, на што мелі права толькі асобы каралеўскага роду[3] У 1529 атрымаў графскі тытул ад Папы Рымскага Клімэнта VII, а ў 1530 — тытул графа на Мураваных Геранёнах ад імпэратара Карла V.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадстаўнік шляхецкага роду Гаштольдаў гербу «Габданк», сын Марціна, маршалка вялікага літоўскага, і Марыны з Трабскіх[3]. Страціў бацькоў у маленстве, апекаваўся мачахай Ганнай з Гальшанскіх і бабкай княгіняй Трабскай.

Надмагільле А. Гаштольда. Ю. Азямблоўскі, 1840

З 1501 пры двары вялікага князя Аляксандра. Каля 1492, відаць, навучаўся ў Кракаўскім унівэрсытэце.

Браў удзел у вайне Маскоўскай дзяржавы зь Вялікім Княствам Літоўскім (15071508). Не падтрымаў бунт М. Глінскага, але ў 15091510 быў зьняволены, напэўна, праз інтрыгі свайго супраціўніка М. Радзівіла.

У часе чарговай агрэсіі Маскоўскай дзяржавы (15121522) удзельнічаў у абароне Полацку (1514). Патрабаваў выселіць зь Вялікага Княства польскіх каталіцкіх манахаў за няведаньне мовы народу і амаральныя паводзіны[4].

Надмагільле А. Гаштольда з «Tygodnik Ilustrowany», 1872

Спрыяў абвяшчэньню ў 1529 Жыгімонта Аўгуста вялікім князем літоўскім, што было спробай адасобіць Вялікае Княства ад Кароны. Усталяваў добрыя адносіны з прускім герцагам Альбрэхтам, перапісваўся зь ім наконт Ф. Скарыны[2].

Удзельнічаў у падрыхтоўцы першага Статуту Вялікага Княства Літоўскага (1529), зь ягонай ініцыятывы ў Статут ўлучылі прававыя нормы, паводле якіх чужынцы, што не зьяўляліся ўраджэнцамі Вялікага Княства, ня мелі права займаць тут урады і набываць нерухомую маёмасьць[4].

Сабраў вялікую бібліятэку, дзе акрамя кірылычных славянскіх рукапісаў былі кнігі на лацінскай, польскай і чэскай мовах. Імаверна, быў ініцыятарам першай разгорнутай рэдакцыі беларуска-літоўскіх летапісаў, якая ўлучала паданьне пра паходжаньне літоўскай знаці ад рымскіх патрыцыяў, а таксама пра Пятра Гаштольда, які нібыта ў часы Альгерда спрыяў пашырэньню каталіцтва на Літве.

Уладаньні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Напярэдадні 1495 атрымаў ад бабулі па маці княгіні Марыны, удавы князя Сямёна Гальшанскага-Трабскага і дачкі князя Дзьмітрыя «Сякіры» Друцкага-Зубравіцкага, вялізную спадчыну апошняга: Быхаў і Тайманаў на Дняпры, Дабосьню ў Бабруйскай воласьці, вялікія маёнткі на Кіеўшчыне, імаверна таксама Шклоў[4].

Шлюб з адзінай дачкой і спадкаемніцай князя Васіля Вярэйскага Соф’яй на пачатку XVI ст. прынёс яму замак Любеч, Валожын у Ашмянскім павеце, Койданаў, Радашковічы і Ўсу ў Менскім павеце. Купіў, вымяняў і атрымаў у спадчыну шмат іншых маёнткаў. Трымаў Бельскае1513), Мазырскае1514), Барысаўскае1525)[4] і Гарадзенскае1533) староствы[2].

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Іншыя формы імя: Альбрэхт, Альбрыхт
  2. ^ а б в Валерый Пазднякоў. Гаштольд Альбрэхт Марцінавіч // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 517.
  3. ^ а б Аляксандр Ярашэвіч. Гаштольды // «Спадчына» № 6, 1992.
  4. ^ а б в г А. М. Нарбут. Гаштольды // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. С. 500.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Альбэрт Гаштольдсховішча мультымэдыйных матэрыялаў