Альвара Арбэлёа
| Альвара Арбэлёа | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 17 студзеня 1983 (30 гадоў) Саляманка, Гішпанія |
|
| Рост | 183 см | |
| Пазыцыя | абаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Рэал Мадрыд | |
| Нумар | 17 | |
| Моладзевыя клюбы | ||
| 1995—2000 2000—2003 |
Рэал Сарагоса Рэал Мадрыд |
|
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2003—2006 2004—2005 2006 2007—2009 2009— |
Рэал Мадрыд-2 Рэал Мадрыд Дэпартыва Лівэрпул Рэал Мадрыд |
90 (0) 2 (0) 20 (0) 66 (2) 82 (2) |
| Нацыянальная зборная | ||
| 2008— | Гішпанія | 41 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
||
Альва́ра Арбэлё́а Ко́ка (па-гішпанску: Álvaro Arbeloa Coca; нарадзіўся 17 студзеня 1983 года, Саляманка, Гішпанія) — гішпанскі футбаліст, абаронца клюба «Рэал Мадрыд» і нацыянальнай зборнай Гішпаніі. Чэмпіён сьвету й Эўропы ў складзе зборнай Гішпаніі. Гуляе пераважна на пазыцыі правага абаронцы, аднак можа гуляць у якасьці цэнтральнага абаронцы. Падчас свайго вяртаньня ў Мадрыд часьцяком гуляе з правага боку абароны.
Зьмест |
Кар’ера [рэдагаваць]
Раньнія гады [рэдагаваць]
Альвара быў падпісаны мадрыдзкім «Рэалам» ў зусім юным узросьце й пачаў выступаць за юнацкую каманду клюба, якую ў той час трэніраваў Рафаэль Бэнітэс. Зь цягам часу ён стаў сталым гульцом рэзэрвовай каманды й двойчы згуляў за асноўны склад, аднак так і ня здолеў там замацавацца. 24 ліпеня 2006 года Арбэлёа перайшоў у «Дэпартыва», матываваўшы гэты трансфэр жаданьнем рэгулярна гуляць.
«Лівэрпул» [рэдагаваць]
Неўзабаве ён прыцягнуў увагу «Лівэрпула», і 31 студзеня 2007 года перайшоў у гэты ангельскі клюб. Сума ўгоды склала 2,5 мільёна фунтаў, прычым 50% зь іх атрымаў «Рэал». Ягоны дэбют у «Лівэрпулі» адбыўся 10 лютага ў матчы супраць «Ньюкасла», які скончыўся паразай ягонай каманды. Альвара ў гэтай сустрэчы выйшаў на замену Джэрмэйну Пэнанту. Аднак паўнавартасным ягоным дэбютам варта лічыць матч супраць «Барсэлёны» на Камп Ноў, які адбыўся 21 лютага ў рамках 1/8 розыгрышу Лігі чэмпіёнаў. Арбелёа выйшаў на гэтую гульню ў стартавым складзе на пазыцыю левага абаронцы. Ягонай прамой задачай было зачыніць у гаспадароў Ліянэля Мэсі.
7 красавіка 2007 года Арбелёа забіў свой першы гол за «Лівэрпул», стаўшы тым самым першым за 14 з паловай гадоў гульцом «Лівэрпула», якія носяць футболку з другім нумарам, які вызначыўся ў афіцыйным матчы, і першым за такі ж тэрмін другім нумарам, які забіў гол у Прэм'ер-Лізе. Перад сэзонам 2007—2008 гадоў Альвара змяніў нумар «2» на нумар «17», які вызваліўся пасьля сыходу з каманды Крэйга Бэламі.
Вяртаньне ў «Рэал» [рэдагаваць]
29 ліпеня 2009 года было абвешчана, што «Рэал» і «Лівэрпул» дасягнулі пагадненьня аб перадачы Арбелёа ў гішпанскі клюб. Сума трансфэру склала 5 млн фунтаў стэрлінгаў[1].
Зборная [рэдагаваць]
27 сакавіка 2008 года адбыўся дэбют Альвара у нацыянальнай зборнай Гішпаніі. На 73-й хвіліне таварыскага матчу супраць італьянцаў Арбелёа выйшаў на замену Сэрхіё Рамасу.
Дасягненьні [рэдагаваць]
Клюбныя [рэдагаваць]
- Чэмпіён Гішпаніі: 2012
- Уладальнік Кубка Гішпаніі: 2011
Міжнародныя [рэдагаваць]
- Чэмпіён Эўропы: 2008, 2012
- Чэмпіён сьвету: 2010
- Бронзавы прызэр Кубка Канфэдэрыцыяў: 2009
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Alvaro Arbeloa. Sky Sports.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Альвара Арбэлёа — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Профіль на афіцыйным сайце Рэал Мадрыд
- Прафайл на сайце transfermarkt.co.uk
|
|
|---|
|
1 Касыльляс · 2 Варан · 3 Пэпэ · 4 Рамас · 5 Куэнтран · 6 Хедыра · 7 Раналду · 8 Кака · 9 Бэнзэма · 10 Эзіль · 12 Марсэлу · 13 Адан · 14 Алёнса · 15 Эсьен · 16 Карвалью · 17 Арбэлёа · 18 Альбіёль · 19 Модрыч · 20 Ігуаін · 21 Кальлехон · 22 Ды Марыя · 29 Марата · 35 Фэрнандэс · Трэнэр: Маўрынью |
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Касыльляс (бр) · 2 Альбіёль · 3 Навара · 4 Марчэна · 5 Пуёль · 6 Іньеста · 7 Вільля · 8 Чаві · 9 Торэс · 10 Фабрэгас · 11 Капдэвіля · 12 Касорля · 13 Палёп (бр) · 14 Алёнса · 15 Рамас · 16 Гарсія · 17 Гуіса · 18 Арбэлёа · 19 Сэна · 20 Хуаніта · 21 Сыльва · 22 дэ ля Рэд · 23 Рэйна (бр) · Трэнэр Арагонэс |
||
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Касыльляс (бр) · 2 Альбіёль · 3 Піке · 4 Марчэна · 5 Пуёль · 6 Іньеста · 7 Вільля · 8 Чаві · 9 Торэс · 10 Фабрэгас · 11 Капдэвіля · 12 Вальдэс (бр) · 13 Мата · 14 Алёнса · 15 Рамас · 16 Бускетс · 17 Арбэлёа · 18 Пэдра · 19 Льярэнтэ · 20 Мартынэс · 21 Сыльва · 22 Навас · 23 Рэйна (бр) · Трэнэр дэль Боске |
||
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Касыльляс (бр) · 2 Альбіёль · 3 Піке · 4 Мартынэс · 5 Хуанфран · 6 Іньеста · 7 Пэдра · 8 Чаві · 9 Торэс · 10 Фабрэгас · 11 Нэгрэда · 12 Вальдэс (бр) · 13 Мата · 14 Алёнса · 15 Рамас · 16 Бускетс · 17 Арбэлёа · 18 Альба · 19 Льярэнтэ · 20 Касорля · 21 Сыльва · 22 Навас · 23 Рэйна (бр) · Трэнэр дэль Боске |
||