Альдэбаран
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Назіральныя дадзеныя Эпоха J2000.0 |
|
|---|---|
| Сузор'е | Цялец |
| Прамое узыходжаньне | |
| Скланеньне | |
| Бачны бляск (V) | +0,85/+13,50 |
| Характарыстыкі | |
| Спэктральны кляс | K5III/M2V |
| Паказчык колеру (B-V) | 1,54/? |
| Паказчык колеру (U-B) | 1,90/? |
| Пераменнасьць | магчыма |
| Астраметрыя | |
| Прамянёвая хуткасьць (Rv) | +53,8 км/c |
| Уласны рух (μ) | RA: 62,78 мас/г Dec.: -189,36 мас/г |
| Паралакс (π) | 50,09 ± 0,95 мас |
| Адлегласьць | 65±1 сьв. г. (20±0,4 пк) |
| Абсалютная зорная велічыня (MV) |
−0,63/11,98 |
| Фізічныя характарыстыкі | |
| Маса | 2,5 / 0,15 M☉ |
| Радыюс | 25 / 0,36 R☉ |
| Сьвяцільнасьць | 150/0,00014 L☉ |
| Тэмпэратура | 3875/3050 K |
| Металічнасьць | 70% ад Сонца/? |
| Вярчэньне | |
| Узрост | год |
| Іншыя абазначэньні | |
Альдэбара́н, (α Tau / α Цяльца / Альфа Цяльца) — найбольш яркая зорка ў сузор'і Цяльца і адна з найбольш яркіх зорак на начным небе. З-за свайго становішча ў галаве Цяльца, часта называецца «Вока Цяльца». Назва паходзіць ад арабскага слова الدبران (al-dabarān), што значыць «пасьлядоўнік» - зорка на начным небе зьдзяйсьняе свой шлях сьледам за Плеядамі. Здаецца, што Альдэбаран зьяўляецца найбольш яркай зоркай іншага больш расьсеянага зорнага скопішча Гіады - бліжэйшага да Зямлі. Нягледзячы на гэта, ён проста разьмешчаны на лініі прамой бачнасьці паміж Зямлёй і Гіадамі і фактычна зьяўляецца асобнай зоркай.
Альдэбаран зьўляецца зоркай сьпяктральнага кляса K5 III, гэта значыць, што колер зоркі аранжавы, яна належыць да нармальных гігантаў. У яго ёсьць зорка-кампаньён (цьмяны чырвоны карлік класа M2 на адлегласьці некалькіх сотняў а.а.). У цяперашні час, спальваючы ў асноўным гелій, асноўны кампанэнт сістэмы пашырыўся да памераў прыблізна 5.3 × 107 км, або каля 38 дыямэтраў Сонца. Спадарожнік Гіпарх вызначыў адлегласьць ад Зямлі да Альдэбарана ў 65,1 сьветлавы год, яго сьвяцільнасьць у 150 разоў больш, чым сонечная. Прымаючы да ўвагі гэту адлегласьць і яркасьць, па бачнаму бляску 0,85 зорн.вел. Альдэбаран займае 14 месца. Гэта пераменная зорка зь невялікай амплітудай бляску (каля 0,2m), тып пераменнасьці нерэгулярны.
У 1997 паведамлялася аб магчымым існаваньні ў яго спадарожніка - буйной плянэты (або невялікага карычневага карліка), з масай роўнаю 11 масам Юпітэра на адлегласьці 1,35 а.а.
Альдэбаран лёгка знайсьці на начным небе — з-за яго яркасьці і прасторавай прыналежнасьці да аднаго з найбольш прыкметных астэрызмаў на небе. Калі ў думках злучыць тры зоркі Пояса Арыёна зьлева направа (у паўночным паўшар'і) або справа налева (у паўднёвым), першая яркая зорка, якая працягвае ўяўную лінію, будзе Альдэбаран.
Апошні раз паведамлялася, што непілатуемы касьмічны апарат Піянэр-10 накіроўваецца у бок Альдэбарана. Калі зь ім нічога ня здарыцца, ён дасягне зоркі праз 2 мільёна год.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Альдэбаран — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

