Альжбета Соф’я Гогенцолерн
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Альжбета Соф’я Гогенцолерн | |
| ням. Elisabeth Sophie von Brandenburg' | |
Альжбета Соф’я Радзівіл, XVII ст. |
|
Герб «Гогенцолерн» |
|
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзілася: | 4 ліпеня 1589 Бэрлін |
| Памерла: | 24 сьнежня 1629 Франкфурт-на-Одэры |
Альжбета Соф’я Гогенцолерн[1] (па-нямецку: Elisabeth Sophie von Brandenburg; 4 ліпеня 1589, Бэрлін — 24 сьнежня 1629, Франкфурт-на-Одэры) — прадстаўніца арыстакратыі Нямеччыны і Рэчы Паспалітай.
Зьмест |
[рэдагаваць] Біяграфія
Дачка маркграфа і курфюрста Брандэнбургу Ёгана Георга Гогенцолерна i Альжбеты фон Ангальт-Цэрбст.
27 сакавіка 1613 у Бэрліне пабралася шлюбам з кашталянам віленскім Янушам Радзівілам[2]. Потым жыла разам з мужам галоўным чынам у Гданьску. У 1616—1618 разам зь ім была на эміграцыі ў Нямеччыне.
Пасьля сьмерці мужа ў 1620 зьехала з Рэчы Паспалітай у Сьвяшчэнную Рымскую Імпэрыю, асела ў замку Ліхтэнберг. 27 лютага 1628 ў Тоўжыме выйшла замуж за генэрала імпэратарскага войска, марыянэтачнага князя саксэн-ляўэнбурскага, Юліюша Генрыха. Памерла пасьля родаў.
[рэдагаваць] Дзеці
- Багуслаў Радзівіл (1620–1669)
- Францыск Герман фон Саксэн-Ляўэнбург (1629–1666)
[рэдагаваць] Крыніцы і заўвагі
- ^ Таксама Лізавета Соф’я Радзівіл
- ^ Leopold von Zedlitz-Neukirch. Neues preussisches Adels-Lexicon: oder genealogische und diplomatische Nachrichten von den in der preussischen Monarchie ansässigen oder zu derselben in Beziehung stehenden fürstlichen, gräflichen, freiherrlichen und adeligen Häusern. Band 4. Gebr. Reichenbach, 1837. S. 82.
[рэдагаваць] Літаратура
- Bogusław Radziwiłł. Autobiografia. — Warszawa, 1979. ISBN 83-06-00033-1.