Алькагалізм
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Алькагалізм — наркатычная залежнасьць, якая характарызуецца хваравітай цягай да ўжываньня алькагольных напояў (псыхічная і фізычная залежнасьць) і алькагольным (хімічным) пашкоджаннем нутраных органаў. Пры алькагалізме адбываецца дэградацыя чалавека як асобы; страта нутранага «Я».