Алькенікі
| Алькенікі | |||||
| Valkininkai | |||||
Касьцёл Наведзінаў Найсьв. Панны Марыі |
|||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 1387 | ||||
| Магдэбурскае права: | 26 чэрвеня 1792 | ||||
| Павет: | Аліцкі | ||||
| Раён: | Аранскі | ||||
| Насельніцтва: | 238 (2001) | ||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+2 UTC+3 |
||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 54°21′20″ пн. ш. 24°50′20″ у. д. / 54.35556° пн. ш. 24.83889° у. д.Каардынаты: 54°21′20″ пн. ш. 24°50′20″ у. д. / 54.35556° пн. ш. 24.83889° у. д. | ||||
|
Алькенікі на мапе Летувы
Алькенікі
|
|||||
Альке́нікі (па-летувіску: Valkininkai) — мястэчка ў Аранскім раёне Аліцкага павету Летувы, на рацэ Мерачанка. Адміністрацыйны цэнтар Алькеніцкага староства. Насельніцтва 238 чал. (2001).
Знаходзяцца на поўдні краіны, за 22 км на паўночны ўсход ад Аранаў і за 55 км на паўднёвы захад ад Вільні. Згодна з сучаснай афіцыйнай летувіскай клясыфікацыяй мястэчка належыць да этнаграфічнага рэгіёну Дзукія.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
Першыя пісьмовыя згадкі пра Алькенікі зьяўляюцца ў пач. XV ст., уваходзілі ў склад Троцкага павету Вялікага Княства Літоўскага. У 1418 вялікі князь Вітаўт падараваў паселішча разам зь іншымі маёнткамі сваёй жонцы Ўльяне Гальшанскай.
З 1503 згадваюцца як цэнтар воласьці, пазьней — нягродавага староства. Каралева Бона заснавала ў Алькеніках касьцёл. У 1551 тут заснавалі дзяржаўную пушкарню, якая дзейнічала да сяр. XVII ст.
У XVII ст. у Алькеніках было 136 дымоў, згадваецца Руская вуліца, што сьведчыла пра наяўнасьць праваслаўнага насельніцтва[1].
У 1636 мечнік літоўскі М. К. Халецкі заснаваў Алькеніцкі кляштар францішканаў, дзе з 1765 захоўваліся рэліквіі Сьв. Баніфацыя.
У 1700 непадалёка ад паселішча адбылася Алькеніцкая бітва. З 1777 у Алькеніках дзейнічала парафіяльная школа. У 1789 тут было 112 дымоў.
26 чэрвеня 1792 атрымалі Магдэбурскае права і герб з выявай жоўтага льва на чырвоным тле. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі.
У 1920—1922 уваходзілі ў склад Сярэдняй Літвы, пазьней — міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зьяўляліся сядзібай аднайменнай гміны.
З 1939 — у складзе Летувіскай ССР.
[рэдагаваць] Насельніцтва
- 1790 — 949 чал.
- 1864 — 3182 чал. (1455 муж. і 1727 жан.)[2]
- 1897 — 2619 чал.
- 1959 — 769 чал.
- 1970 — 410 чал.
- 1987 — 277 чал.
- 2001 — 238 чал.
[рэдагаваць] Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць] Выдатныя мясьціны
- Касьцёл Наведзінаў Найсьв. Панны Марыі (1837)
- Могілкі: габрэйскія, каталіцкія
[рэдагаваць] Страчаная спадчына
- Касьцёл Найсьв. Панны Марыі і кляштар францішканаў
- Сынагога
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ Алькенікі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 3: Дадатак А — Я. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. С. 24
- ^ Olkieniki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat. — Warszawa, 1886. S. 484
[рэдагаваць] Літаратура
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 3: Дадатак А — Я. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — 690 с.: іл. ISBN 978-985-11-0487-7
- Olkieniki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat. — Warszawa, 1886. S. 484—485
- Олькеники // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона. Санкт-Петербург, 1890—1907.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Алькенікі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Месты і мястэчкі гістарычнай Троччыны | |
|---|---|
| — ¹ У дужках прыводзіцца час атрыманьня Магдэбурскага права; — ² Вылучаным пазначаюцца месты | |