Алькмаар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Алькмаар
Alkmaar
Алькмаар
Wapen van Alkmaar bewerkt.PNG Alkmaar Flag.svg
Герб Алькмаару Сьцяг Алькмаару
Першыя згадкі: X стагодзьдзя
Горад з: 1254
Правінцыя: Паўночная Галяндыя
Плошча: 31,22 км²
Насельніцтва: 94 000 (2007)
Часавы пас:
• летні час:
UTC+1
UTC+2
Геаграфічныя каардынаты: 52°37′00″ пн. ш. 4°45′00″ у. д. / 52.616667° пн. ш. 4.75° у. д. / 52.616667; 4.75Каардынаты: 52°37′00″ пн. ш. 4°45′00″ у. д. / 52.616667° пн. ш. 4.75° у. д. / 52.616667; 4.75
Алькмаар на мапе Нідэрляндаў
Алькмаар
Алькмаар
Алькмаар
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons
http://www.alkmaar.nl/

Алькмаар (па-нідэрляндзку: Alkmaar) — горад у Нідэрляндах, які знаходзіцца ў правінцыі Паўночная Галяндыя.

Гісторыя [рэдагаваць]

Упершыню згадваецца ў дакумэнце, які датуецца X стагодзьдзем. Статус горада Алькмаар атрымаў у 1254 годзе. У той час Алькмаар функцыянаваў як памежная крэпасьць і база для апэрацый у працяглай барацьбе супраць жыхароў Фрыскіх астравоў. Разьмешчаны на скрыжаваньні водных шляхоў, Алькмаар браў плату за транзыт грузаў. Дзякуючы разьвітым рынкам і камэрцыі, Алькмаар заваяваў пазыцыю цэнтра, а горад між тым разрастаўся. З 1525 году велізарныя сродкі ўкладваліся ў будаўніцтва каналаў і гарадзкіх сьценаў для абароны ад уварваньняў.

У 1573 годзе горад вытрымаў аблогу, якая праводзіліся гішпанскай арміяй пад кіраўніцтвам герцага Альбы. Алькмаар быў першым горадам Нідэрляндаў, які вызваліўся ад валадарства Гішпаніі. Гэта стала паваротнай падзеяй у ходзе Нідэрляндзкай рэвалюцыі. З тых часоў пайшоў выраз «Перамога пачынаецца ў Алькмаару».

Спорт [рэдагаваць]

У горадзе базуецца футбольны клюб «АЗ».

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Алькмаарсховішча мультымэдыйных матэрыялаў