Альпень
| Альпень | |
| Першыя згадкі: | 1479 |
| Вобласьць: | Берасьцейская |
| Раён: | Столінскі |
| Сельсавет: | Веляміцкі |
| Вышыня: | 127 м н. у. м. |
| Насельніцтва: | 635 (2002) |
| Колькасьць двароў: | 315 |
| Тэлефонны код: | +375 1655 |
| Паштовы індэкс: | 225517 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 52°01′ пн. ш. 27°10′ у. д. / 52.017° пн. ш. 27.167° у. д.Каардынаты: 52°01′ пн. ш. 27°10′ у. д. / 52.017° пн. ш. 27.167° у. д. |
|
Альпень на мапе Беларусі
Альпень
|
|
Альпе́нь — вёска ў Столінскім раёне Берасьцейскай вобласьці, за 2 км на захад ад Велямічаў, за 3 км на поўдзень ад Давыд-Гарадка, за 10 км на паўночны ўсход ад Рубля. Альпень уваходзіць у склад Веляміцкага сельсавету.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
Першая згадка пра населены пункт ў архіўных дакумэнтах прыпадае на 1479 год. У гэтым годзе княгіня Ганна, удава князя Сьвідрыгайлы, падарыла Альпень Зяновічу-Альпенскаму. У 1515 годзе князь Фёдар Яраслававіч падарыў Альпень Зяновію Сямёнавічу Ляшкевічу.
З 1921 году ў складзе Польскай Рэспублікі. З 1939 году ў складзе Беларускай ССР.
[рэдагаваць] Насельніцтва
У 1909 годзе ў Альпені было 175 двароў і пражывала 1150 чалавек. У 1939 годзе колькасьць насельніцтва вёскі склала 1470 жыхароў. Паводле перапісу 1970 году ў Альпені пражывалі 1536 чалавек. На пачатак 1988 году ў вёсцы было 403 дамы і 857 чалавек (491 жанчына і 366 мужчын). У 1994 годзе зарэгістравана 351 гаспадарка і 689 жыхароў. На пачатак 2000 году ўжо засталіся толькі 323 хаты і 627 жыхароў. У 2002 годзе налічвалася 315 двароў і 635 жыхароў.
[рэдагаваць] Вуліцы
Вёска мае вулічны тып пасяленьня. Тут налічваецца каля 20 вуліц і 5 завулкаў.
[рэдагаваць] Інфармацыя для турыстаў
- Царква Усьпеньня Прасьвятой Багародзіцы, пабудаваная ў 1888 годзе. З гэтай нагоды 28 жніўня ў вёсцы штогод праходзіць прастольнае сьвята, якое зьяўляецца неафіцыйным днём вёскі.
[рэдагаваць] Цікавая інфармацыя
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, знаходзячыся ў 1849 годзе ў Альпені, напісаў тут верш «Вясна!», які ўвайшоў у зборнікі яго твораў. Верш датаваны 12 траўня 1849 году. А ўжо 13 траўня ён піша верш «Прыпяць», пад якім напісана: «На водах Прыпяці; траўня 13 дня 1849 году».
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
- Альпень на Radzima.org
- Альпень
- Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і Альпень
- Рэальны прагноз надвор'я ў вёсцы Альпень
| Веляміцкі сельсавет | |
|---|---|
| Цэнтар савету | |
| Вёскі | |
| Столінскі раён | ||
|---|---|---|
| Гарады / Месты | ||
| Працоўны пасёлак | ||
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі базавага ўзроўню |
Альшанскі с/с · Белавускі с/с · Беражноўскі с/с · Веляміцкі с/с · Відзіборскі с/с · Вялікамалешаўскі с/с · Гараднянскі с/с · Глінкаўскі с/с · Лядзецкі с/с · Манькавіцкі с/с · Плотніцкі с/с · Радчыцкі с/с · Рамельскі с/с · Рубельскі с/с · Рухчанскі с/с · Рэчыцкі п/с · Струскі с/с · Фядорскі с/с · Харомскі с/с
Былыя: Аздаміцкі с/с · Асаўскі с/с · Варанёўскі с/с · Дубайскі с/с · Давыд-Гарадоцкі г/с · Дубенецкі с/с · Рэчыцкі с/с · Стахаўскі с/с |
|