Альпы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Альпы з космасу

А́льпы (па-нямецку: Alpen, па-француску: Alpes, па-італьянску: Alpi, па-славенску: Alpe) — самыя высокія горы Эўропы, знаходзяцца на тэрыторыі Францыі, Італіі, Швайцарыі, Нямеччыны, Аўстрыі, Ліхтэнштайну і Славеніі.

Зьмест

Месцазнаходжаньне і падзел [рэдагаваць]

Альпы маюць выгляд складанай сыстэм хрыбтоў, якая цягнецца дугой ад Міжземнага мора да дунайскай раўніны. Даўжыня каля 1200 км (па ўнутраным боку дугі каля 750 км), шырыня да 260 км. Далінай паміж Бадэнскім возерам і возерам Кома дзеляцца на больш высокія Заходнія Альпы (вышыня да 4807 мэтраў, гара Манблан) і больш нізкія і шырокія Ўсходнія Альпы (да 4049 мэтраў, гара Бердзіна).

Альпы ў Аўстрыі

Геалёгія [рэдагаваць]

Альпы створаны ў асноўным тэктанічнымі зрухамі альпійскага пэрыяду гораўзьнікненьня. Самая высокая — цэнтральная частка Альпаў складаецца са старажытных крышталічных (гнейсы, сьлюдзяныя сланцы) і мэтамарфічных (кварцава-філітавыя сланцы) парод, вызначаецца горным, рэльефам з шырокім распаўсюджваньнем лядоўняў (1200 лядоўняў, агульнай плошчай 4000 км²).

Назва [рэдагаваць]

Паходжаньне назвы незразумелае, некаторыя дасьледчыкі зьвязваюць яе з кельцкім коранем alb, які азначае «вышыня», іншыя зьвязваюць з лацінскім albus — «белы», што больш падыходзіць да альпійскіх вяршынь. Другая гіпотэза менш верагодная, таму што на тэрыторыі ўсяго горнага ланцуга азначэньне «alp» адносіцца да высакагорных паш, а не да вяршынь.

Клімат [рэдагаваць]

Альпы — важны кліматастваральны фактар Эўропы. На поўнач і захад ад іх разьмешчаны тэрыторыі з умераным кліматам, на поўдзень — субтрапічны міжземнаморскі клімат. Ападкаў на заходніх і паўночна-заходніх схілах 1500—2000 мм, месцамі да 4000 мм у год. У Альпах бяруць крыніцы Райн, Рона, По, Адзіджэ, правыя прытокі Дунаю. Шмат азёраў лядовага і тэктанічна-лядовага паходжаньня (Бодэнскае, Жэнэўскае, Кома, Лага-Маджорэ і іншыя).

Добра бачна вышынная паяснасьць клімата. Да вышыні 800 м клімат умерана цёплы, на паўднёвых схілах — міжземнаморскі, шмат вінаграднікаў, садоў, палёў, міжземнаморская расьліннасьць, шырокаліставыя лясы. На вышыні 800—1800 м клімат умераны, вільготны; шырокаліставыя лясы паступова замяшчаюцца хваёвымі. Да вышыні 2200—2300 м клімат субальпічны, халодны. Пераважаюць кусты і лугі. Вышэй, да мяжы вечных сьнягоў — альпійскі пояс з халодным кліматам, пераважаюць альпійскія лугі, большую частку года пакрытых сьнегам. Яшчэ вышэй — пояс зь ледавікамі, сьнегам, камяністымі схіламі.

Альпы — раён з разьвітай інфраструктурай міжнароднага турызму, альпінізму і горналыжнага спорту.

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Альпысховішча мультымэдыйных матэрыялаў