Альтэрнатыўная служба ў Рэспубліцы Беларусь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Альтэрнатыўная служба — прававы інстытут, замацаваны ў законапраекце «Пра альтэрнатыўную службу», распрацаваным моладзевай арганізацыяй «Грамадзянскі форум» і занесеным у палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь дэпутатам Уладзімерам Навасядам 23 лютага 2004 г., які прадугледжваў, што калі перакананьні ці веравызнаньне грамадзяніна не дазваляюць яму трымаць у руках зброю, закон павінен забясьпечыць чалавеку права на альтэрнатыўную службу, напрыклад, калі маладыя людзі жадаюць служыць сваёй Айчыне, дапамагаючы самотным хворым ці састарэлым людзям у службах сацыяльнай дапамогі, лякарнях[1]. Дадзенае паняцьце, выкарыстоўванае ў Беларусі, практычна раўназначна тэрміну «Альтэрнатыўная грамадзянская служба» у заканадаўстве Расейскае фэдэрацыі.

Права на выбар у карысць дадзенага выгляду павіннасьці выцякае з Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, давальнае магчымасьць кожнаму грамадзяніну права на альтэрнатыўную службу. Так арт. 57 Канстытуцыі замацоўвае, што «Парадак мінаньня вайсковае службы, падставы і ўмовы вызваленнья ад вайсковае службы або замена яе альтэрнатыўнае вызначаюцца законам»[2].

Па гэтым праекце тэрмін альтэрнатыўнае службы меркаваўся дваццаць сем месяцаў, а для асобаў, якія маюць поўную вышэйшую адукацыю, — васямнаццаць месяцаў, што ў паўтара разу перавышае тэрмін тэрміновае вайсковае службы[3] Праект закона вылучаў чатыры катэгорыі прызыўнікоў:

  • вернікі, якія адмаўляюцца браць у рукі зброю (аднак альтэрнатыўная служба прадугледжана толькі для чальцоў зарэгістраваных рэлігійных арганізацыяў і толькі пры наяўнасьці пісьмовага хадайніцтва рэлігійнае арганізацыі),
  • дзеці са шматдзетных сем’яў, дзе бацькам неабходна падтрымка сына,
  • прызыўнікі, якія маюць у сваёй біяграфіі асуджанасьць (разьлічвалі, што гэта абмяжуе распаўсюд у жаўнернях турэмных нораваў і прынцыпаў, у прыватнасьці, «дзедаўшчыны»),
  • асобы прызыўнога ўзросту, прызнаныя непрыдатнымі да тэрміновай вайсковай службы ў мірны час па стане здароўя (акрамя інвалідаў I, II, III групаў)[4]

19 сьнежня 2004 г. дадзены законапраект быў адхілены Парлямэнтам з-за пазыцыі Сталае камісіі па нацыянальнай бясьпецы Палаты прадстаўнікоў[5] і пярэчаньняў Міністэрства абароны, у якіх утрымоўвалася асьцярога, што калі для альтэрнатыўнае службы будуць створаны больш спрыяльныя ўмовы, чым для тэрміновае вайсковае службы (службы ў рэзэрве), «то для асобаў, не ахвотнікаў яе праходзіць, зьяўляецца нагода ўхіліцца шляхам уступа ў рэлігійныя канфэсіі пацыфіскага характару. Тым самым магчыма штучнае стварэньне пагрозы для разбурэньня мэнтальнае асновы грамадства, а такім чынам, для нацыянальнае бясьпекі дзяржавы»[1].

Да гэтага моманту альтэрнатыўная служба ў Беларусі уведзена не была.

7 жніўня 2016 году ўвайшоў у сілу сьпіс арганізацыяў, у якіх грамадзяне змогуць праходзіць альтэрнатыўную службу.[6]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Альтэрнатывы «мэнтальным асновам» (В. Довнар, «Беларуская дзелавая газета» № 50 (467) ад 20.12.04)(недаступная спасылка)
  2. ^ Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь (са зьменамі й дадаткамі, прынятымі на рэспубліканскіх рэфэрэндумах 24 лістапада 1996 г. і 17 кастрычніка 2004 г.)
  3. ^ Альтэрнатыўная служба. Праблемы, праекты, рашэньні.(Алена Фільчукова, Сайт Берасьцейскага аддзяленьня Рэспубліканскае грамадскае моладзевае арганізацыі «Грамадзянскі форум» 2003 г.).
  4. ^ Аксана Мытько «Альтэрнатыва багнету і акопу» (Інфармацыйна-праблемны штотыднёвік «7 дзён», 2002 год.)(недаступная спасылка)
  5. ^ Інфармацыя па праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Пра альтэрнатыўную службу» (Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага збору Рэспублікі Беларусь)
  6. ^ «О некоторых мерах по реализации Закона Республики Беларусь от 4 июня 2015 года "Об альтернативной службе"». Постановление Министерства труда и социальной защиты Республики Беларусь от 31 мая 2016 г. № 24