Альфа-Банк
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Альфа-Банк | |
| Тып | Закрытае акцыянэрнае таварыства |
|---|---|
| Дэвіз | Банк для пасьпяховых людзей |
| Заснаваная | 29 студзеня 1999 (13 гадоў таму) |
| Разьмяшчэньне | Менск, вул. Мясьнікова, д. 70 |
| Галіна | банкаўская |
| Прадукцыя | банкаўскія паслугі |
| Абарачэньне | |
| Апэрацыйны прыбытак | |
| Чысты прыбытак | |
| Матчына кампанія | «Альфа-Група» (Масква, Расея) |
| Аўдытар | «Дэлойт і Туш» |
| Афіцыйны сайт | www.alfa-bank.by |
Альфа-Банк — даччыны камэрцыйны банк расейскай Альфа-Групы ў Беларусі, што валодае больш, як 93% яго акцыяў. Яшчэ 5% акцыяў банка валодае кіпрскае ЗАТ «ABH Belarus»[1]. Мае 14 аддзяленьняў[2].
[рэдагаваць] Мінуўшчына
28 студзеня 1999 году быў заснаваны «Мiжгандальбанк». На пачатак 2007 году банк меў 5 аддзяленьняў — у Берасьці, Менску, Наваполацку, Гомелi й Магiлёве. Напэрэдадні перайменаваньня й продажу Альфа-Групе ў 2008 годзе асноўнымі пайшчыкамі зьяўляліся Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь — 38,94%, Dаltоtrаdе Limitеd (Англія) — 42,70%, Vikаsh Invеstmеnts Limitеd — 9,33%, ААТ Банк «Адраджэньне» — 6,41%, Беларускі мэталюргічны завод — 1,98%[3].
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ Зьвесткі аб будове ўласнасьці(рас.). ЗАТ «Альфа-Банк». Праверана 20 лютага 2011 г.
- ^ Пра банк(рас.). ЗАТ «Альфа-Банк». Праверана 20 лютага 2011 г.
- ^ Расейскi Альфа-Банк разьлiчвае на доўгатэрмiновую прысутнасьць у Беларусi. «Звязда» (20 красавіка 2007). Праверана 20 лютага 2011 г.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
- Афіцыйны сайт(рас.)
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
