Альфонса VIII Кастыльскі
Альфонса VIII Кастыльскі (па-гішпанску: Alfonso VIII de Castilla) ці Альфонса VIII Высакародны (па-гішпанску: Alfonso VIII el Noble, нар. 11 лістапада 1155, Сорыя — 6 кастрычніка 1214, Гут'ерэ-Муньяс) — кароль Кастыліі з 1158 года, адзіны сын Санча III Кастыльскага і Блянкі Наварскай.
Вялікую частку свайго валадараньня правёў у барацьбе з рознымі гішпанскімі дзяржавамі. Імкнуўся прыцягнуць на свой бок Ангельшчыну, Францыю і Нямеччыну, але супраць яго склалі саюз усе гаспадары Пірэнэйскага паўвострава, і яго выратаваў ад поўнай паразы толькі інтэрдыкт, накладзены Папай на Леон і Партугалію. У канцы валадараньня яму атрымалася заключыць саюз зь іншымі васпанамі Гішпаніі і нанесьці мусульманам параза пры Талёсе, якая канчаткова зламала іх магутнасьць 1212.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Альфонса VIII Кастыльскі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў