Альфрэд Джон Кін
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Альфрэд Джон Кін | |
| Імя пры нараджэньні: | па-ангельску: Alfred John Keene |
|---|---|
| Нарадзіўся: | 1864 |
| Памёр: | 1930 |
| Грамадзянства: | |
Пажар на шоўкавай фабрыцы Дэрбі 1910 року. Карціна А. Дж. Кіна
Альфрэд Джон Кін (па-ангельску: Alfred John Keene, 1864—1930) — брытанскі мастак-акварэльнік, што працаваў у Дэрбі.
Жыцьцяпіс [рэдагаваць]
Альфрэд быў чацьвёртым сынам фатографа Рычарда Кіна (анг. Richard Keene), выдаўца «Derby Telegraph», братам акварэльніка Ўільяма Какстана Кіна (анг. William Caxton Keene) і фатографа Чарлза Бараў Кіна (анг. Charles Barrow Keene).
З 1878 па 1895 рокі навучаўся ў Цэнтральнай мастацкай школе Дэрбі[1].
Разам з Чарльзам вёў сямейны бізнэс пасьля сьмерці бацькі. У 1887 стаў заснавальнікам «Клюбу замалёвак» (анг. Derby Sketching Club)[2].
Малюнкі Кіна калекцыянаваў Альфрэд Гудзі (анг. Alfred E. Goodey). У 1936 року Гудзі перадаў сваю калекцыю ў колькасьці 77 штук музэю і мастацкай галерэі Дэрбі[1].
Крыніцы і заўвагі [рэдагаваць]
- ^ а б Sarah Allard, Nicola Rippon Goodey’s Derby. — 2003. — С. 9–13. — ISBN 1 85983 379 9
- ^ History of Derby Sketching Club. Derby Sketching Club. Праверана 2 лютага 2011 г.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Альфрэд Джон Кін — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў- Derbyshire Photographers’ Profiles: Richard Keene (1825-1894), Richard Keene Junior (1852-1899) and Charles Barrow Keene (1863-1937) of Derby & Burton-upon-Trent, Staffordshire Праверана 2 лютага 2011 г.
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||