Альфрэд Нобэль
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Альфрэ́д Бэ́рнхард Но́бэль(па-швэдзку: Alfred Bernhard Nobel
Sv-Alfred Nobel.ogg ) (21 кастрычніка 1833, Стакгольм – 10 сьнежня 1896, Сан Рэма (Італія)) — швэдзкі хімік, інжынэр, вынаходнік дынаміту, фундатар Нобэлеўскай прэміі. За ўвесь час свайго жыцьця Альфрэд Нобэль атрымаў 355 патэнтаў за свае вынаходніцтвы.
[рэдагаваць] Біяграфія
Альфрэд Нобэль быў трэцім сынам Эмануэля Нобэля (1801—1872). Ў раньнім дзяцінстве пераехаў з сям'ёй ў Санкт-Пецярбург, дзе Эмануэль пачаў працу по распрацоўцы тарпэдаў. Ў 1859 г. гэтым стаў займацца яго другі сын, Людвіг Эмануэль Нобэль (1831—1888). Альфрэд, які быў вымушаны вярнуцца ў Швэцыю з бацькам пасьля банкруцтва семейнай справы, прысьвяціў сябе вывучэньню выбуховых рэчываў, асабліва бясьпечнай вытворчасьці і выкарыстоўваньню нітрагліцарына.
На заводзе, які належыў сем'і Нобэля, было некалькі выбухаў, у адным зь якіх 3 верасьня 1864 загінуў малодшы брат Нобэля Эміль і яшчэ 5 рабочых.
Дзейнасьць Альфрэда Нобэля ў якасьці драматурга — адзін з маловядомых фактаў яго біяграфіі. Яго адзіная п'еса, «Нэмэзыда», 4-актная трагедыя ў прозе аб Бэатрысе Чэнчы, была выдана, калі ён паміраў, і увесь тыраж, акрамя трох экзэмпляраў быў зьнішчаны адразу пасьля яго сьмерці, таму што п'еса была аб'яўлена скандальнай і блюзьнерскай. Першае уцалелае выданьне (дзьвюхмоўнае, на швэдзкай і эспэранта) было апублікаванае ў Швэцыі ў 2003.
Альфрэд Нобэль пахаваны на могілках Нора ў Стакгольме.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Альфрэд Нобэль — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

