Альфрэд Розэнбэрг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Альфрэд Розенберг

Альфрэд Розэнбэрґ (па-нямецку: Alfred Rosenberg; 12 студзеня 1893, Рэвэль, Расейская імпэрыя — 16 кастрычніка 1946, Нюрнбэрг, Нямеччына) — дзяржаўны й палітычны дзяяч Нямеччыны, вайсковы злачынца, галоўны ідэоляг Нацыянал-Сацыялістычнае Нямецкае Работніцкае Партыі (NSDAP), райхсміністар па справах усходніх земляў ад 1941.

Жыцьцё ў Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зь сям’і прыбальтыцкіх немцаў: бацька — купец з Латвы, маці — ураджэнка Эстоніі. Дзяцінства правёў у Эстоніі. У 1910 паступіў у Вышэйшую тэхнічную школу ў Рызе, адкуль у 1915 разам са школай быў эвакуяваны ў Маскву, дзе ў 1917 атрымаў дыплём архітэктара (дыплёмная праца — праект крэматору). У кастрычніку 1917 падтрымліваў бальшавікоў, але пасьля перайшоў на скрайнія антыбальшавіцкія пазыцыі. У 1918 уцёк у акупаваную немцамі Прыбальтыку, дзе спрабаваў уступіць у антыбальшавіцкі вайсковы Дабраахвотніцкі корпус.

Дзейнасьць у NSDAP[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1918 пераехаў у Мюнхен, дзе ўступіў у акультна-нацыяналістычную суполку «Туле», што сталася адной з крыніцаў Нямецкае Работніцкае Партыі (DAP, надалей — NSDAP), у якую ўступіў у студзені 1919 раней за Адольфа Гітлера. У тым самым годзе пачаў працаваць у партыйнай газэце «Völkischer Beobachter» («Народны аглядальнік»), рэдактарам якое стаў у 1923. У 19231924 узначальваў партыю ў сувязі з арыштамі кіраўніцтва пасьля няўдалага «Піўнога путчу». У 1929 заснаваў Вайсковую Лігу за Нямецкую Культуру, а пазьней і Інстытут па вывучэньні нямецкага пытаньня. У 1930 абіраецца ў Райхстаг. У 1933 прызначаны кіраўніком упраўленьня вонкавай палітыкай NSDAP.

Розэнбэрґ лічыцца аўтарам ключавых паняцьцяў нацысцкае ідэалёгіі, як то «расавая тэорыя», «жыцьцёвая прастора» (Lebensraum), «канчатковае вырашэньне жыдоўскага пытаньня», адмовы ад Вэрсальскае дамовы, змаганьня з «дэгенэратыўным мастацтвам» і крытыкай хрысьціянства. У 1920—1930-х пачаў выдаваць кнігі антысэміцкага зьместу (1920 — «Сьлед жыдоў у зьмене сьвету» й «Нізкая мараль у Талмудзе», 1922 — брашура «Прырода, асноўныя мэты й прынцыпы NSDAP», 1930 — «Міт ХХ стагодзьдзя»), што сталіся падмуркам нацыскае ідэалёгіі. Паводле ягонае расавае тэорыі на самым нізе антрапалягічнае лесьвіцы месьціліся мурыны й сэміты, на версе — «арыйцы» (скандынавы, фіны, галяндцы, брытанцы й флямандцы на чале зь немцамі). У адрозьненьні ад іншага кіраўніцтва Райху не лічыў славянаў ніжэйшай расай, а лічыў, што пры спрыяльных умовах яны маглі б быць інтэграваныя ў арыйскую расу й нямецкую культуру. У той самы час японцам, як нямецкім хаўрусьнікам, быў нададзены тытул «ганаровых арыйцаў».

Другая Сусьветная вайна[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 1942 офіс міністра па справах акупаваных усходніх тэрыторый Альфрэд Розенберг
Альфрэд Розэнбэрг пасьля павешаньня

17 ліпеня 1941 ачоліў Райхміністэрства для акупаваных раёнаў Усходу (Reichministerium für die Besetzten Ostgebiete ці Ostministerium). Розэнбэрґ прапанаваў стварыць на захопленых землях СССР 4 Райхскамісарыяты: Остлянд (Ostland), Украіна (Ukraine), Каўказ (Kaukasus) і Масква (Moskau), аднак былі створаныя толькі першыя два. Палітычнай мэтай акупацыі лічыў максымальнае паслабленьне Расеі, шляхам разьяднаньня ейных земляў і перадачы іх новым адміністратыўным утварэньням — Беларусі, Дону, Украіне. Выступаў за стварэньне вакол Расеі санітарнага кардону з буфэрных дзяржаваў — Беларусі, Украіны, Цэнтральнае Азыі, якія б залежылі ад Райху, ды адначасова валодалі пэўным самакіраваньнем. Выступаў за роспускі калгасаў і надзяленьне зямлёй сялянаў, спрыяў росту нацыянальнае сьвядомасьці акупаваных народаў з мэтай мабілізацыі іх на змаганьне з Расеяй. Скардзіўся асабіста Гітлеру й Гімлеру на генацыд славянскага насельніцтва, якое таксама адносіў да арыйцаў.

На сканчэньні вайны быў арыштаваны аліянтамі. На Нюрнбэрскім працэсе 1 кастрычніка 1946 за злачынствы супраць чалавецтва, удзел у распачатку вайны быў асуджаны на сьмерць праз павешаньне.

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Быў жанаты двойчы: у першы раз у 19151923 з этнічнай эстонкай Гільдай Леезман, і ў другі ад 1925 з Гедвіґай Крамэр, ад якой меў сына, які памёр у дзяцінстве, і дачку Ірэнэ (1930—).