Альфрэд Эдўард Гудзі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Альфрэд Эдўард Гудзі
Alfred Edward Goodey
AlfredEGoodeyWWWinter.jpg
Альфрэд Гудзі
Род дзейнасьці філянтроп, калекцыянэр
Дата нараджэньня 1878
Месца нараджэньня Дэрбі
Падданства Вялікабрытанія Вялікабрытанія
Дата сьмерці 1945
Месца сьмерці Дэрбі
Бацька Ўільям Генры
Маці Рода

Альфрэд Эдўард Гудзі (18781945) — брытанскі калекцыянэр карцінаў, адбіткаў і фотаздымкаў, па большай частцы зьвязаных зь мідлэндзкім месцам Дэрбі.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Альфрэд Гудзі нарадзіўся ў 1878 року ў сям’і Ўільяма Генры і Роды Гудзі[1]. Атрымаў пачатковую хатнюю адукацыю, пасьля навучаўся ў школе Ўітўарта і Мастацкай школе Дэрбі[2].

Пачаў зьбіраць сваю калекцыю ў 1886, шукаючы нават у Амэрыцы рэчы, якія мелі дачыненьне да Дэрбі. Ён нават замаўляў мастакам выявы тагачаснага Дэрбі, стараючыся такім чынам захаваць усё, што магло быць зруйнавана або перабудавана[2][3].

Гудзі сабраў выбітную калекцыю таго Дэрбі, які існаваў у XIX — пачатку XX стагодзьдзяў, і перадаў 500 карцінаў зь яе ў 1936 у музэй і мастацкую галерэю Дэрбі[4]. Ён таксама завяшчаў месту астатнія мастацкія творы і £13 000 на пашырэньне музэю[2].

Памёр у Дэрбі ў 1945 року.

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Alfred Goodey, Goodey family tree, GRO Birth index, accessed April 2011
  2. ^ а б в Sarah Allard, Nicola Rippon Goodey’s Derby. — Breedon Books, 2003. — С. 1. — ISBN 1 85983 379 9
  3. ^ Goodey’s Derby, Amazon product description, accessed April 2011
  4. ^ Derbyshire Artists, Derbyshire UK, Guide to Derbyshire, accessed April 2011

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]