Аль-Біруні

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Абу Рэйхан Мухамэд ібн Ахмэд аль-Біруні
пэрс. ابوریحان محمد بن احمد بیرونی‎‎
Biruni-russian.jpg
Паштовая марка СССР, прысьвечаная тысячагодзьдзю з дня нараджэньня аль-Біруні
Нарадзіўся 4 верасьня 973
Кят, Харэзм
Памёр 9 сьнежня 1048
Газьні, Газнэвідзкая дзяржава
Навуковая сфэра навуковец-энцыкляпэдыст, пісьменьнік

Абу Рэйхан Мухамэд ібн Ахмэд аль-Біруні (пэрс. ابوریحان محمد بن احمد بیرونی‎‎‎; 4 верасьня 973, Кят, Харэзм9 сьнежня 1048, Газьні, суч. Афганістан) — выбітны навуковец з Харэзма, аўтар шматлікіх капітальных працаў па гісторыі, геаграфіі, філялёгіі, астраноміі, матэматыцы, геадэзіі, мінэралёгіі, фармакалёгіі, геалёгіі й іншых навук. Аль-Біруні валодаў амаль усімі навукамі свайго часу. У Эўропе быў вядомы пад ліцінізаваным імём Альбэроніюс.

Аль-Біруні лічыцца адным з найвялікшых вучоных Сярэднявечча ісламскай эры. Ён добра разьбіраўся ў фізыцы, матэматыцы, астраноміі й прыродазнаўстве, а таксама праявіў сябе як гісторык, лінгвіст і хранікёр[1]. Ён быў знаёмы з хорэзмскай, фарсі, арабскай, санскрытам і цюркскімі мовамі, а таксама ведаў грэцкую, іўрыт і сырыйскую мовы. Аль-Біруні правёў большую частку свайго жыцьця ў Газьні, у сучасным Аўганістане, і ў 1017 годзе адправіўся на Індыйскі субкантынэнт. Ён стаў самым важным перакладчыкам працаў індыйскіх навукоўцаў на арабскую мову. Ён таксама зрабіў унёсак у навукі аб Зямлі, і лічыцца «бацькам геадэзіі» за яго важны ўнёсак у гэтую галіну, разам зь ягоным значным унёскам у разьвіцьцё геаграфіі.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аль-Біруні нарадзіўся на ўскрайку Кята, сталіцы афрыгідзкай дынастыі Харэзма[2]. Аль-Біруні атрымаў шырокую матэматычную і філязофскую адукацыю. Яго настаўнікам у Кяце быў выбітны матэматык і астраном Ібн Ірак. Пасьля захопу Кята ў 995 годзе эмірам Гурганджа і пераносу сталіцы Харэзма ў Гургандж аль-Біруні зьехаў у Рэй, дзе працаваў у аль-Гаджандзі. Затым ён працаваў у Гургане пры двары Шамс аль-Малі Кабуса, якому ён каля 1000 году прысьвяціў «Храналёгію», затым вярнуўся ў Харэзм і працаваў у Гурганджэ пры двары харэзмшагаў Алі (997—1009) і Мамуна II. Ад 1017 году, пасьля заваяваньня Харэзма султанам Махмудам Газнэві ён быў вымушаны пераехаць у Газну, дзе працаваў пры двары султана Махмуда і яго пераемнікаў Масуда і Маўдуда. Аль-Біруні ўдзельнічаў у паходах Махмуда ў Індыю, дзе пражыў колькі год і азнаёміўся з ладам індыйскага жыцьця, у тым ліку вучыў санскрыт.[3] У гэты час ён напісаў кнігу «Індыя» (Kitab ta'rikh al-Hind); кніга была скончаная каля 1030 году.[3]

Астраноміі аль-Біруні прысьвяціў звыш 45 твораў. Папулярнымі уводзінамі ў астранамічную навуку служыць ягоная «Кніга настаўленьня на розум пачаткам навукі зорак», напісаная ім каля 1029 году й якая дайшла да нас у двух варыянтах: на арабскай мове й на фарсі. Гэтая кніга складаецца з 530 пытаньняў і адказаў па геамэтрыі, арытмэтыцы, астраноміі, геаграфіі, храналёгіі й астралёгіі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ D.J. Boilot, «Al-Biruni (Beruni), Abu'l Rayhan Muhammad b. Ahmad», Encyclopaedia of Islam (Leiden), New Ed., vol.1:1236-1238.
  2. ^ C. Edmund Bosworth, "BĪRŪNĪ, ABŪ RAYḤĀN i. Life" // Encyclopedia Iranica
  3. ^ а б Jean Jacques Waardenburg, Muslim Perceptions of other Religions: A Historical Survey, (Oxford University Press, 1999), 27.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Аль-Бірунісховішча мультымэдыйных матэрыялаў