Аль-Фаціха

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Аль-Фаціха

Якая адкрывае (Аль-Фаціха) — першая сура Карана.

Тып суры: Мэканская. Па згодзе ўсіх багасловаў сура аль-Фаціха складаецца зь сямі аятаў.

Гэта першая сура па парадку разьмяшчэньня ў Каране і першая сура, пасланая цалкам. У гэтай суры гаворыцца аб сукупнасьці ідэяў і агульным значэньні Карана, які пацьвярджае Адзінабожжа, зьяўляецца добрай весткай для вернікаў, папярэджвае аб пакараньні няверуючых і грэшнікаў, паказвае на неабходнасьць пакланеньня Алагу, на шлях да шчасьця ў сапраўдным і будучым жыцьці і распавядае пра тых, якія падпарадкоўваліся Алагу і здабылі асалоду, і пра тых, якія не падпарадкоўваліся Яму і апынуліся ў страце, і таму гэтая сура называецца «Маці Кнігі».

Фаціха зьяўляецца найбольш распаўсюджанай мусульманскай малітвай, і абавязкова чытаецца ў кожным ракааце намаза.