Аляксандар Аксёнаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Нічыпаравіч Аксёнаў
Міністар унутраных справаў БССР
1960 — 1965
Старшыня Савету Міністраў БССР
1978 — 1983
Папярэднік: Ціхан Кісялёў
Наступнік: Уладзімер Бровікаў
Амбасадар СССР у Польскай Народнай Рэспубліцы
1983 — 1985
Папярэднік: Барыс Арыстаў
Наступнік: Уладзімер Бровікаў
старшыня Дзяржаўнага камітэту СССР па тэлебачаньні і радыёвяшчаньні
1985 — 1989
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 9 кастрычніка 1924(1924-10-09)[1][2][3]
Сьцяг РСФСР Кунтараўка, Веткаўскі раён
Памёр: 8 верасьня 2009(2009-09-08)[4] (84 гады)
Дзяржаўны сьцяг Беларусі Менск, Беларусь
Партыя: КПБ, КПСС
Адукацыя: Вышэйшая партыйная школа пры ЦК КПСС
Узнагароды: 3 ордэны Леніна, ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі, два ордэны Працоўнага Чырвонага Сьцяга, ордэнам Славы III ступені і ордэнам Айчыннай вайны I ступені, мэдалі і Ганаровая грамата Вярхоўнага Савету БССР і Савету Міністраў Беларусі

Аляксандар Нічыпаравіч Аксёнаў (9 кастрычніка 1924, в. Кунтараўка, Веткаўскі раён — 8 верасьня 2009, Менск) — беларускі й савецкі дзяржаўны й палітычны дзяяч.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Удзельнік Вялікае Айчыннае вайны. Камандзір узводу 49-е гвардэйскае стралковае дывізіі, быў паранены на Сталінградзкім фронце. На Беларусь вярнуўся ў 1944.

Адразу пасьля вайны пачаў займацца камсамольскай працай у Баранавіцкай і Гарадзенскай абласцях, працаваў у Арэнбургу. Скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС (1957). З 1953 першы сакратар ЦК ЛКСМБ.

У 1959 прызначаны на пасаду намесьніка старшыні КДБ БССР. Ад 1960 міністар унутраных справаў БССР. З 1965 — першы сакратар Віцебскага абкаму. Другі сакратар ЦК КПБ з 1971. У 1978—1983 старшыня Савету міністраў БССР.

З 1983 па 1985 амбасадар СССР у Польскай Народнай Рэспубліцы. Да 1989 займаў пасаду старшыні Дзяржаўнага камітэту СССР па тэлебачаньні і радыёвяшчаньні. На гэтай пасадзе спрыяў дэмакратызацыі дзяржаўных СМІ. Пасьля выхаду ў адстаўку Аксёнаў вярнуўся ў Беларусь, актыўнага ўдзелу ў палітычным жыцьці не прымаў.

Дэпутат Вярхоўнага Савету БССР у 1955—1967 і 1971—1983, Вярхоўнага Савету СССР у 1966—1984 і 1986—1990, сябар Прэзыдыюму ВС БССР у 1975—1983.

Узнагароджаны трыма ордэнамі Леніна, ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сьцяга, ордэнам Славы III ступені і ордэнам Айчыннай вайны I ступені, а таксама мэдалямі і Ганаровай граматай Вярхоўнага Савету БССР і Савету Міністраў Беларусі.

Пахаваны 10 верасьня 2009 на Ўсходніх могілках у Менску.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г Кто есть кто в Республике Беларусь (пол.) / пер. B. SiegieńBiałystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000. — С. 9. — 313 с. — ISBN 978-83-913780-0-7
  2. ^ а б в г д Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын (белар.)Мінск: 1996. — Т. 1. — С. 205. — 552 с. — ISBN 978-985-11-0036-7
  3. ^ а б в г д Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Том 1 (белар.)Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1993. — С. 84. — ISBN 978-5-85700-074-8
  4. ^ а б http://www.sb.by/prezident-belarusi/article/aksenov-aleksandr-nikiforovich.html