Аляксандар Багдановіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Багдановіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся29 красавіка 1982 (41 год)
м. Ялізава, Асіпавіцкі раён
ГрамадзянстваБеларусь
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыяканоэ-двойка

Аляксандар Багдановіч (нарадзіўся 29 красавіка 1982, м. Ялізава, Асіпавіцкі раён) — беларускі вясьляр на каноэ.

Алімпійскі чэмпіён Алімпіяды 2008 году ў каноэ-двойцы на 1000 мэтраў і 4-ы на 500 мэтраў (з братам Андрэем Багдановічам). На Алімпійскіх гульнях 2004 году — 6-е і 10-е месцы ў двойцы на 500 і 1000 м адпаведна (з Аляксандрам Курляндчыкам). Пераможца і прызэр чэмпіянатаў сьвету і Эўропы. Выпускнік Бабруйскай вучэльні алімпійскага рэзэрву (Магілёўская вобласьць)[1].

Удзельнік Алімпійскіх гульняў 2012 году ў катэгорыі каноэ-двойка на 1000 м,[2], дзе разам з Андрэем Багдановічам заваяў срэбра[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]