Аляксандар Жураўлевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Адзіслававіч Жураўлевіч
28 красавіка 1963(1963-04-28)30 жніўня 2009(2009-08-30) (46 гадоў)
Месца нараджэньня п. Крэмава, Міхайлаўскі раён, Прыморскі край
Месца сьмерці каля аэрапорту Радам-Садкаў, ля Радаму, Мазавецкае ваяводзтва, Польшча
Прыналежнасьць СССР
Беларусь
Род войскаў Вайскова-паветраныя сілы Беларусі
Гады службы  ? — 2009
Званьне палкоўнік
Камандаваў намесьнік камандзіра 61-й зьнішчальнай авіяцыйнай базы па лётнай падрыхтоўцы ў Баранавічах
Узнагароды
Ордэн За асабістую мужнасьць (Беларусь)
Ордэн За асабістую мужнасьць (Беларусь)
Мэдаль За бездакорную службу 1 ступені
Мэдаль За бездакорную службу 1 ступені
Мэдаль За бездакорную службу 2 ступені
Мэдаль За бездакорную службу 2 ступені

Аляксандар Адзіслававіч Жураўлевіч (28 траўня 1963, п. Крэмава, Міхайлаўскі раён, Прыморскі край, РСФСР — 30 жніўня 2009 году, ля Радаму) — беларускі вайсковы лётчык першай клясы[1], палкоўнік, намесьнік начальніка 61-й зьнішчальнай авіяцыйнай базы па лётнай падрыхтоўцы ў Баранавічах. Загінуў падчас выкананьня фігуры пілятажу на Radom Air Show 2009[2].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1984 годзе скончыў Чарнігаўскую вышэйшую вайсковую вучэльню лётчыкаў[3].

Быў кіраўнікам другой у гісторыі Беларусі авіяцыйнай акрабатычнай групы «Крылы Беларусі», якая была арганізавана на пачатку 2009 году[4]. Меў 1620 гадзін налёту[5].

Беларускі Су-27УБМ-1 на авіяшоў у Радаме за 15 хвілінаў да катастрофы

30 жніўня 2009 году разам з палкоўнікам Аляксандрам Марфіцкім пілятаваў Су-27УБМ-1 падчас міжнароднага авіяшоў Radom Air Show 2009 у Радаме. Лётчыкі выконвалі фігуру пілятажу, самалёт пачаў рэзка зьніжацца. Ёсьць інфармацыя, што пілёты паведамілі пра аварыю і атрымалі з вышкі кіраваньня загад катапультавацца, але яго ня выканалі, магчыма з-за таго што самалёт быў блізка да гледачоў або жылых пабудоваў. Самалёт упаў ля лесу за аэрапортам, паміж вёскамі Малэнчын і Макаў, каля 100 мэтраў ад дамоў[6][7][8].

Узнагароджаны мэдалём «За бездакорную службу» II ступені (1998)[9] і I ступені (2006)[10]. Пасьмяротна ўзнагароджаны ордэнам «За асабістую мужнасьць» (2010)[11].

Урачыстыя пахаваньні лётчыка ў Баранавічах адбыліся з удзелам міністра абароны Рэспублікі Беларусь, камандзіра паветраных войскаў Польшчы ды архіяпіскапа Мірона, праваслаўнага ардынарыя Войска Польскага[12]. 28 верасьня 2009 году Рада гміны Гузд прыняла ухвалу пастанову аб будаўніцтве помніка лётчыкам[13]. Помнік быў адкрыты 11 красавіка 2010 году[14].

Прозьвішча лётчыка таксама згаданая на памятнай шыльдзе ў каталіцкім гарнізонным касьцёле ў Радаме, дзе згаданыя імёны ўсіх 32 лётчыкаў, якія загінулі ў 1935—2009 гадох, распачаўшы свой апошні палёт з аэрадрому Радам-Садкаў[15].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ «Нашы хлопцы ведаюць, чаго хочуць у жыцьці» // Ірына Прымак, «Звязда», 23.06.2007
  2. ^ Трагедыя на авіяшоў у Польшчы // Наша Ніва, 30.08.2009
  3. ^ Погибшие летчики на двоих имели более четырех тысяч часов налета (рас.)
  4. ^ Крылы Беларусі (рас.) // Белорусское время
  5. ^ Они улетели навсегда // Советская Белоруссия, 1 верасьня 2009
  6. ^ Pilot poświęcił życie, by nie spaść na widownię? (пол.) // TVN.24.pl, 30.08.2009
  7. ^ Radom w żałobie. Prezydent i MON składają kondolencje (пол.) // WP.pl, 30.08.2009
  8. ^ Wypadek na Air Show w Radomiu (пол.) // Gazeta Wyborcza, 30.08.2009
  9. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 10 декабря 1998 г. №604 «Аб узнагароджанні групы ваеннаслужачых і асоб начальніцкага складу органаў унутраных справаў медалём „За бездакорную службу“ I, II, III ступенi»
  10. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 29 декабря 2006 г. №751 «Аб узнагароджанні медалём „За бездакорную службу“ I, II, III ступені»(недаступная спасылка)
  11. ^ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 сакавіка 2010 г. № 144 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусі»(недаступная спасылка)
  12. ^ У Баранавічах пахавалі пілётаў // Радыё Свабода, 3 верасьня 2009
  13. ^ Uchwała Nr XLVI/217/2009 Rady Gminy Gózd z dnia 28 września 2009 r.  (пол.)
  14. ^ Помнік беларускім лётчыкам ўрачыста адкрыты ў польскім Радаме // Наша Ніва, 11 красавіка 2010
  15. ^ Wystartowali z Sadkowa i zginęli // LotniczaPolska.pl, 26.03.2010  (пол.)