Аляксандар Зімоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Зімоўскі
Кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі
22 сьнежня 2005 — 28 сьнежня 2010
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Папярэднік: Уладзімер Матвейчук
Наступнік: Генадзь Давыдзька
Дэпутат Савету Рэспублікі НС РБ
22 сакавіка 2005 — 2008
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 10 студзеня 1961
Нямецкая Дэмакратычная Рэспубліка
Адукацыя:
Узнагароды:
ордэн «За службу Радзіме» III ступені ордэн Францішка Скарыны

Алякса́ндар Леані́давіч Зімо́ўскі — беларускі журналіст і грамадзкі дзеяч, дэпутат Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, прапагандыст рэжыму Лукашэнкі.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 10 студзеня 1961 году ў Нямецкай Дэмакратычнай Рэспубліцы. Служыў у савецкім войску (1979—1984). Скончыў тры курсы факультэта ваеннай журналістыкі Львоўскай вышэйшай ваенна-палітычнай вучэльні (1980—1983), факультэт банкаўскай справы Палескага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (2007).

Быў працоўным Барысаўскай райаграпрамтэхнікі, карэспандэнтам шэрагу газэтаў і часопісаў («Дзелавы весьнік», «Чалавек і эканоміка», «Нацыянальная эканамічная газэта»), карэспандэнтам і палітычным аглядальнікам службы інфармацыі тэлебачаньня інфармацыйнага агенцтва Белтэлерадыёкампаніі, працаваў у Югаславіі падчас вайсковага канфлікту на Балканах (1998—1999).

З 2000 па 2002 гады — намесьнік старшыні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь. З 1995 г. па 2001 г. вёў інфармацыйна-аналітычную праграму «Рэзананс» на Беларускім тэлебачаньні. У 2002 годзе стаў генэральным дырэктарам ЗАТ «Сталічнае тэлебачаньне».

22 сьнежня 2005 году прызначанаы Кіраўніком Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі. 28 сьнежня 2010 году звольнены з пасады на карысьць Генадзя Давыдзькі[1][2].

Па квоце прэзыдэнта ў 2004 годзе стаў дэпутатам Савету Рэспублікі. Чалец Сталай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах.

Ад 2011 году жыве ў Санкт-Пецярбургу, дзе працуе мэдыя-кансультантам. У гэтым жа годзе заснаваў інтэрнэт-рэсурс inosmi.by[3]. Калумніст парталу навінаў naviny.by.

Крытыка, абвінавачваньні ў прапагандзе[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У беларускіх апазыцыйных СМІ Зімоўскі характарызуецца як адзін зь людзей, адказных за пабудову сыстэмы прапаганды аўтарытарнага рэжыма Лукашэнкі[4][5].

У красавіку 2006 году за ўдзел у фальсыфікацыях прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі Аляксандру Зімоўскаму быў забаронены ўезд у ЗША і краіны Эўрапейскага Зьвязу. Амэрыканскі Сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў 2006 г. уключаў дзесяць асобаў, «адказных за падрыў дэмакратычных працэсаў і інстытутаў, парушэньне правоў чалавека, дзяржаўную карупцыю»[6].

У 2011 годзе ў сувязі з хваляй рэпрэсіяў супраць актывістаў апазыцыі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі ў 2010 годзе Аляксандар Зімоўскі і іншыя ўплывовыя супрацоўнікі дзяржаўных СМІ Беларусі былі ўключаныя ў санкцыйныя сьпісы Эўрапейскага зьвязу. Ім быў забаронены ўезд на тэрыторыю краінаў Эўрапейскага Зьвязу, а іхныя актывы на тэрыторыі ЭЗ падлягалі замарожваньню.[7] Забарона была зьнятая ў 2016 годзе.

Паводле Рады Эўрапейскага Зьвязу,[8] Аляксандар Зімоўскі


« Мэдыйны кансультант і былы старшыня дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі. Ён быў галоўнай дзеючай асобай у тым, што тычыцца дзяржаўнай прапаганды, да сьнежня 2010. Ён займаўся сыстэматычнай дыскрэдытацыяй апазыцыі, апраўдваў грубыя парушэньні правоў чалавека і пастаянныя рэпрэсіі супраць апазыцыі(be) і грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі. »

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Працы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Зимовский А.Л., Козловский В.В. Справочник банковского служащего, Мн.: Веды, 1998

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ О А.Л.Зимовском (рас.) Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Праверана 6 лютага 2011 г.
  2. ^ Зімоўскага змянілі на Давыдзьку Эўрапейскае радыё для Беларусі Праверана 28 сьнежня 2010 г.
  3. ^ Зимовский ушел из охранительной журналистики в охренительную 26.06.2011 naviny.by (рас.)
  4. ^ «Пропаганда должна быть иезуитской». Александр Зимовский про методы БТ и фильм «Звонок другу» - Кирилл Метелица, kyky.org, 21.03.2017
  5. ^ Зімоўскаму не атрымаецца «патусіць» у Альберт-холе - Хартыя'97, 2.02.2011
  6. ^ У сьпісе асобаў, супраць якіх падоўжаныя санкцыі, сын Лукашэнкі Віктар - Праваабарончы цэнтар "Вясна", 15.06.2007
  7. ^ Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС - Наша Ніва, 11.10.2011
  8. ^ Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus - Рашэньне Рады Эўрапейскага Зьвязу аб рэстрыктыўных мерах супраць Беларусі, 15 кастрычніка 2012 г. Цытата: Zimouski Aliaksandr Leanidavich | Media adviser and former President of the State Radio-television company. He was the main actor of the regime's propaganda until December 2010, by systematically denigrating the opposition and justifying gross violations of human rights and recurrent crackdowns on the opposition and on civil society in Belarus.
  9. ^ Александр Зимовский, Людмила Бородина и Владимир Рылатко удостоены высоких государственных наград (рас.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]