Аляксандар Падлужны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Падлужны
Дата нараджэньня 16 жніўня 1935(1935-08-16)
Месца нараджэньня вёска Залесьсе, Амсьціслаўскі раён, Магілёўская вобласьць
Дата сьмерці 21 лістапада 2005(2005-11-21) (70 гадоў)
Месца сьмерці Менск, Беларусь
Месца вучобы Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт
Занятак акадэмік
Навуковая сфэра мовазнаўства
Месца працы Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа
Навуковая ступень доктар філялягічных навук[d]
Навуковы кіраўнік Р. Шатроўскі
Узнагароды

Аляксандар Ёсіфавіч Падлужны (16 жніўня 1935, в. Залесьсе, Амсьціслаўскі раён, Магілёўская вобласьць — 21 лістапада 2005, Менск) — беларускі мовазнаўца, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук (1994), дырэктар Інстытуту мовазнаўства імя Я. Коласа (1989—2003), кіраўнік групы распрацоўнікаў сучасных афіцыйных правілаў беларускай мовы.

У 1959 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт, у 1964 — асьпірантуру пры Інстытуце мовазнаўства, з таго ж году — супрацоўнік інстытуту, дзе ў 1989 годзе стаў дырэктарам. У 1989 годзе абраны намесьнікам старшыні Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Доктар філялягічных навук (1982, доктарская дысэртацыя «Фанэтычная сыстэма беларускай мовы»), прафэсар (1989), чалец-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1989), акадэмік (1994). З 1997 году — акадэмік-сакратар Аддзяленьня гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі Беларусі. З 2002 — загадчык аддзелу Інстытуту мовазнаўства.

Займаўся праблемамі сучаснай беларускай мовы і соцыялінгвістыкі, у разьдзелах беларускай фанэтыкі і фаналёгіі, сучаснай беларускай лексыкалёгіі, граматыкі, правапісу і культуры мовы, моўнай палітыкі.

У 1990-я быў намесьнікам старшыні Дзяржаўнай камісіі па ўдакладненьні беларускага правапісу і кіраўніком працоўнай групы па падрыхтоўцы праекту новай рэдакцыі «Правілаў беларускай артаграфіі і пунктуацыі». Пад яго кіраўніцтвам былі складзенцыя «Вынікі» камісіі з апісаньнем асноўных падыходаў да зьмены існуючых нормаў правапісу і праект новай рэдакцыі «Правілаў беларускай артаграфіі і пунктуацыі».

Асноўныя працы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Арашонкава Г. У., Булыка А. М., Люшцік У. В., Падлужны А.І. Тэорыя і практыка беларускай тэрміналогіі. — Мн.: 1999.
  • Крывіцкі А. А., Падлужны А.І. Фанетыка беларускай мовы. — Мн.: 1984.
  • Падлужны А. І., Чэкман В. М. Гукі беларускай мовы. — Мн.: 1973.
  • Падлужны А. І. Нарыс акустычнай фанетыкі беларускай мовы. — Мн.: 1977.
  • Падлужны А. І. Фаналагічная сістэма беларускай літаратурнай мовы. — Мн.: 1969.
  • Падлужны А. І. Мова і грамадства. — Мн.: 1977.
  • Бурлыка І. Р. Фанетыка беларускай літаратурнай мовы / І. Р. Бурлыка, Л. Ц. Выгонная, Г. В. Лосік, А. І. Падлужны / Рэд. А. І. Падлужны. — Мн.: Навука і тэхніка, 1989. — 335 с. — 1080 ас.
  • Арашонкава Г. У., Булыка А. М., Люшцік У. В., Падлужны А. І. Мовазнаўчая праблематыка ў тэрміналогіі // Тэорыя і практыка беларускай тэрміналогіі / Навук. рэд. А. І. Падлужны. — Мн.: Беларуская навука, 1999. — С. 128—170. — 175 с. — ISBN 985-08-0317-7

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]