Аляксандар Радзевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Радзевіч
міністар прамысловасьці Рэспублікі Беларусь
26 чэрвеня 2009 — 4 лютага 2011
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Сідорскі
Папярэднік: Анатоль Русецкі
Наступнік: Дзьмітры Кацярыніч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 25 кастрычніка 1957 (66 гадоў)
Смаргонскі раён Гарадзенскай вобласьці, БССР
Адукацыя:
Узнагароды:

Алякса́ндар Міха́йлавіч Радзе́віч (нарадзіўся ў 1957 годзе, Смаргонскі раён Гарадзенскай вобласьці БССР) — беларускі дзяржаўны дзяяч, міністар прамысловасьці Рэспублікі Беларусь (2009—2011).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў Смаргонскім раёне Гарадзенскай вобласьці ў 1957 годзе.

Скончыў Менскі радыётэхнічны інстытут па спэцыяльнасьці «канструяваньне і вытворчасьць радыёапаратуры» ў 1979 годзе.

19791981 — інжынэр вытворчага аб’яднаньня «Інтэграл».

19812002 — на розных пасадах на Смаргонскім заводзе аптычнага станкабудаваньня, з 1998 году — кіраўнік заводу.

20022005 — намесьнік старшыні Гарадзенскага абласнога выканаўчага камітэту.

З 1 сьнежня 2005 году — генэральны дырэктар ААТ «Горадня Азот».

26 чэрвеня 20094 лютага 2011[1] міністар прамысловасьці Беларусі.

Чалец Назіральнае рады ААТ «Белпрамбудбанк».

Узнагароды і прэміі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 траўня 2007 году ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь «за шматгадовую плённую працу, значны асабiсты ўклад у разьвiцьцё хiмiчнай i нафтахiмiчнай прамысловасьцi рэспублiкi»[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]