Аляксандар Ёхелес

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Аляксандар Львовіч Ёхелес (1912, Масква — 1978, там жа) — савецкі піяніст і музычны пэдагог. Брат архітэктара Яўгена Ёхелеса.

Скончыў Музычны тэхнікум імя Гнесіных, затым Маскоўскую кансэрваторыю (1932) у Канстанціна Ігумнава. Заваяваў другую прэмію на Першым Ўсесаюзным конкурсе музыкаў-выканаўцаў (1933).

Быў вядомы як прыхільнік пашырэньня рэпэртуару за кошт рэдкіх і складаных твораў; упершыню ў Расеі выканаў Фантазію Клёда Дэбюсі, канцэрціна Артур Онэгера, «негрыцянскую Рапсодыю» Франсіса Пуленка. Нярэдка выступаў з уласнымі транскрыпцыямі — у прыватнасьці, у 1947 г. выканаў Санату № 29 «Хамэрклявір» (op. 106) Людвіга ван Бэтховэна ў перакладаньні для фартэпіяна з аркестрам. У 1940-50-я гг. граў у складзе фартэпіяннага трыё з Маркам Затулоўскім і Герцэн Цомыком.

У 1946—1952 гг. прафэсар Тбіліскай кансэрваторыі, з 1952 г. прафэсар (пазьней загадчык катэдры фартэпіяна) Дзяржаўнага Музычна-пэдагагічнага інстытута імя Гнесіных. Сярод вучняў Ёхелеса, у прыватнасьці, Алег Майзенберг, Вера Носіна і Шымон Рухман, успаміналі пра яго:

Іохэлес быў музыка Божай ласкай. <...> У яго быў зусім вар’яцкі слых, геніяльная памяць, ён мог нечакана падысьці да раяля і сыграць усю Трэцюю сымфонію Скрабіна ад пачатку да канца (на памяць)[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Генрых Нейгауз мл. Аўтэнтыкі//«Зноскі па габрэйскай гісторыі», № 3 (94), сакавік 2008

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]