Аляксандар Азярэц

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Азярэц.
Аляксандар Азярэц
Міністар энэргетыкі Рэспублікі Беларусь
5 траўня 2006 — 18 красавіка 2013
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Папярэднік: Аляксандар Агееў
Наступнік: Уладзімер Патупчык
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 9 траўня 1953 (70 гадоў)
в. Гарбацэвічы, Бабруйскі раён, Магілёўская вобласьць, БССР
Адукацыя:

Алякса́ндар Уладзі́меравіч Азярэ́ц (нарадзіўся 9 траўня 1953 году ў вёсцы Гарбацэвічы Бабруйскага раёну Магілёўскай вобласьці) — беларускі дзяржаўны дзяяч, міністар энэргетыкі Рэспублікі Беларусь (2006—2013).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 9 траўня 1953 году ў в. Гарбацэвічы Бабруйскага раёну Магілёўскай вобласьці Беларускай ССР.

У 1976 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут па спэцыяльнасьці «Цеплавыя электрычныя станцыі», у 1993 годзе — Акадэмію кіраваньня пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь па спэцыяльнасьці «Эканоміка і кіраваньне вытворчасьцю»[1]. 1976—1987 — інжынэр ВТА, інжынэр групы рэжымаў, начальнік зьмены катлатурбіннага цэху, старшы інжынэр — кіраўнік лябараторнага цэху Віцебскай ЦЭЦ «Белгалоўэнэрга». 1987—1996 — начальнік службы цеплатэхнічнага абсталяваньня РЭУ «Віцебскэнэрга», намесьнік галоўнага інжынэра па цеплатэхнічнай частцы ВА «Віцебскэнэрга». 1996—2000 — намесьнік генэральнага дырэктара па агульных пытаньнях Віцебскага РУП «Віцебскэнэрга». У 2000 годзе прызначаны генэральным дырэктарам Віцебскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнэргетыкі «Віцебскэнэрга». Намесьнік старшыні Савету дырэктараў ААТ «Белгазпрамбанк».

З траўня 2006 году — міністар энэргетыкі Беларусі. 18 красавіка 2013 вызвалены з пасады[2] «за правалы ў кіраваньні энэргетычнай галіной»[3].

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Біяграфія Міністра энэргетыкі Рэспублікі Беларусь Азярца А.У. Аб міністэрстве. Міністэрства энэргетыкі Рэспублікі Беларусь. Праверана 10 верасьня 2010 г.
  2. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 18 апреля 2013 г. №198 Об освобождении от должности А.В.Озерца(недаступная спасылка) (рас.)
  3. ^ Лукашэнка звольніў міністра энэргетыкі // Радыё «Свабода», 18 красавіка 2013 г. Праверана 19 красавіка 2013 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]