Аляксандар Аксёнаў
| Аляксандар Нічыпаравіч Аксёнаў | |
| Міністар ўнутраных справаў БССР | |
|---|---|
| 1960 — 1965 | |
| Старшыня Савету Міністраў БССР | |
| 1978 — 1983 | |
| Папярэднік: | Ціхан Кісялёў |
| Наступнік: | Уладзімер Бровікаў |
| Амбасадар СССР у Польшчы | |
| 1983 — 1985 | |
| Папярэднік: | Барыс Арыстаў |
| Наступнік: | Уладзімер Бровікаў |
| старшыня Дзяржаўнага камітэту СССР па тэлебачаньні і радыёвяшчаньні | |
| 1985 — 1989 | |
| Асабістыя зьвесткі: | |
| Нарадзіўся: | 9 кастрычніка 1924 |
| Памёр: | 8 верасьня 2009 |
| Партыя: | КПБ, КПСС |
| Адукацыя: | Вышэйшая партыйная школа пры ЦК КПСС |
| Узнагароды: | 3 ордэны Леніна, ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі, два ордэны Працоўнага Чырвонага Сьцяга, ордэнам Славы III ступені і ордэнам Айчыннай вайны I ступені, мэдалі і Ганаровая грамата Вярхоўнага Савету БССР і Савету Міністраў Беларусі |
Аляксандар Нічыпаравіч Аксёнаў (9 кастрычніка 1924, в. Кунтараўка, Веткаўскі раён - 8 верасьня 2009, Менск) - беларускі й савецкі дзяржаўны й палітычны дзеяч.
[рэдагаваць] Біяграфія
Удзельнік Вялікае Айчыннае вайны. Камандзір узводу 49-е гвардэйскае стралковае дывізіі, быў паранены на Сталінградзкім фронце. На Беларусь вярнуўся ў 1944.
Адразу пасля вайны пачаў займацца камсамольскай працай у Баранавіцкай і Гарадзенскай абласцях, працаваў у Арэнбургу. Скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС (1957). З 1953 першы сакратар ЦК ЛКСМБ.
У 1959 прызначаны на пасаду намесьніка старшыні КДБ БССР. Ад 1960 міністар унутраных справаў БССР. З 1965 — першы сакратар Віцебскага абкаму. Другі сакратар ЦК КПБ з 1971. У 1978-1983 старшыня Савету міністраў БССР.
З 1983 па 1985 амбасадар СССР у Польшчы. Да 1989 займаў пасаду старшыні Дзяржаўнага камітэту СССР па тэлебачаньні і радыёвяшчаньні. На гэтай пасадзе спрыяў дэмакратызацыі дзяржаўных СМІ. Пасля выхаду ў адстаўку Аксёнаў вярнуўся ў Беларусь, актыўнага ўдзелу ў палітычным жыцьці не прымаў.
Дэпутат Вярхоўнага Савету БССР у 1955-1967 і 1971-1983, Вярхоўнага Савету СССР у 1966-1984 і 1986-1990, сябар Прэзыдыюму ВС БССР у 1975-1983.
Узнагароджаны трыма ордэнамі Леніна, ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сьцяга, ордэнам Славы III ступені і ордэнам Айчыннай вайны I ступені, а таксама мэдалямі і Ганаровай граматай Вярхоўнага Савету БССР і Савету Міністраў Беларусі.
Пахаваны 10 верасьня 2009 на Ўсходніх могілках у Менску.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
- Памёр былы прэм’ер‑міністр БССР;
- АКСЕНОВ Александр Никифорович;
- Аксенов Александр (Аксёнаў Аляксандар, Aksionaŭ Alaksandar)
| Старшыні ўраду БССР | ||
|---|---|---|
|
Зьміцер Жылуновіч • Аляксандар Чарвякоў • Язэп Адамовіч • Мікалай Галадзед • Апанас Кавалёў • Кузьма Кісялёў • Іван Былінскі • Панцеляймон Панамарэнка • Аляксей Кляшчоў • Кірыла Мазураў • Мікалай Аўхімовіч • Ціхан Кісялёў • Аляксандар Аксёнаў • Уладзімер Бровікаў • Міхаіл Кавалёў • Вячаслаў Кебіч
|
||
- Асобы па альфабэце
- Старшыні ўраду БССР
- Нарадзіліся 9 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1924 годзе
- Нарадзіліся ў Веткаўскім раёне
- Удзельнікі ВАВ
- Міністры ўнутраных справаў БССР
- Старшыні Савету Міністраў БССР
- Амбасадары СССР у Польшчы
- Старшыні Дзяржаўнага камітэту СССР па тэлебачаньні і радыёвяшчаньні
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай рэвалюцыі
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Вярхоўнага Савету БССР
- Памерлі 8 верасьня
- Памерлі ў 2009 годзе
- Памерлі ў Менску