Аляксандар Баршчэўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Алякса́ндар Баршчэ́ўскі (псэўданім Але́сь Ба́рскі, нар. 2 лістапада 1930, вёска Бандары, Беластоцкае ваяводзтва) — беларускі паэт і літаратуразнавец. Доктар філялягічных навук.

У 1955 годзе скончыў Лодзінскі ўнівэрсытэт. 3 1956 году працуе на катэдры беларускай філялёгіі Варшаўскага ўнівэрсытэту, з 1975 году загаднік гэтай катэдры. Чалец Зьвязу польскіх пісьменьнікаў з 1962. Друкуецца з 1956 году.

Аўтар зборнікаў вершаў, што выдаваліся ў Беластоку і Менску, цыклу артыкулаў «Беларуская літаратура і беларускі фальклёр» (19651988), унівэрсытэцкіх падручнікаў «Гісторыя беларускай літаратуры — фальклёр» (1976), «Гісторыя беларускай літаратуры — пісьменнасьць Кіеўскай Русі і Вялікага Княства Літоўскага» (1981) і інш. Пераклаў на польскую мову зборнік казак Меншчыны, Гарадзеншчыны і Магілёўшчыны «Невычэрпны збан» (1976).

[рэдагаваць] Літаратура

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах