Аляксандар Вашкоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандр Вашкоўскі

Алякса́ндар Вашко́ўскі (па-польску: Aleksander Waszkowski; 1841, Тарнагруд — 17 лютага 1865, Варшава) — удзельнік паўстаньня 1863—1864 гадоў, апошні начальнік Варшавы за часамі паўстаньня.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У пачатку 1860-х чалец Варшаўскай мескай адміністрацыі. У лютым 1863 году перадаў паўстанцам партыю зброі і штабных мапаў, а ў чэрвені таго ж году — зарганізаваў перадачу грашовых сродкаў Часоваму нацыянальнаму ўраду (па-польску: Kasа Głównej Komisji Rządowej Przychodów i Skarbu Królestwa Polskiego) прызначаных для Дзяржаўнага скарбу Расейскай імпэрыі (3,5 мільёну злотых ды 500 тысячаў рублёў). Быў апошнім начальнікам гораду Варшава, выконваў свае абавязкі з 10 сьнежня 1863 па 19 сьнежня 1864 году. Быў выпадкова арыштаваны 19 сьнежня 1864 году на вуліцы Выборчай (па-польску: Ulica Elektoralna w Warszawie). Ён разумеў, што заняпад паўстанцкага руху незваротны, але, нягледзячы на тое, выдаваў указы, друкаваў адозвы, ствараючы эфэкт прысутнасьці паўстанцкай мескай адміністрацыі ў Варшаве. Ён ня меў пэўнага месца жыхарства, ночыў у будынку млына ў раёне Солец (па-польску: Solcu), днём чытаў газэты ў кавярнях. Сьвядома не зьбіраўся выяжджаць з гораду[1].

Пазбаўленьне волі адбываў у 10 павільёне Варшаўскай цытадэлі. Ён быў павешаны 17 лютага 1865 году разам з Эмануілам Шафарыкам. Гэта было апошняе публічнае пакараньне паўстанцаў у Варшаве[2].

Памяць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Табліца ў мурах Варшаўскай цытадэлі на месцы шыбеніцы, на якой за часамі нацыянальна-вызвольнага руху ды сацыяльных зьмен гінулі паўстанцы-патрыёты. Табліца згадвае найбольш значных удзельнікаў і кіраўнікоў паўстаньня, якія былі пакараныя сьмерцю ў Цытадэлі: Агрыпіна Канарскага, Язэпа Пятроўскага, Язэпа Яноўскага ды Аляксандра Вашкоўскага

Постаці Вашкоўскага прысьвечана апавяданьне Ўладзіслава Тарлецкага «Dwie głowy ptaka», якое апублікавана ў 1978 годзе ў зборніку апавяданьняў, прысьвечаных Студзеньскаму паўстаньню «Twarze 1863».

У гонар Аляксандра Вашкоўскага названа адна з вуліцаў Варшавы.

Крыніцы й заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Kronika powstań polskich 1794—1944, Wydawnictwo Kronika, Warszawa, ISBN 83-86079-02-9, 1994. — s. 256.
  2. ^ Kronika powstań polskich 1794—1944, Wydawnictwo Kronika, Warszawa, ISBN 83-86079-02-9, 1994. — s. 256—258.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]