Аляксандар Глеб
| Аляксандар Глеб | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 1 траўня 1981 (32 гады) Менск, Беларусь |
|
| Рост | 185 см | |
| Вага | 72 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | БАТЭ Барысаў | |
| Нумар | 13 | |
| Моладзевыя клюбы | ||
| 1987—1998 1998—1999 |
Дынама Менск БАТЭ |
|
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 1999—2000 2000—2005 2005—2008 2008—2012 2009—2010 2010—2011 2011 2012 2012— |
БАТЭ Барысаў Штутгарт Арсэнал Барсэлёна → Штутгарт (арэнда) → Бірмінггэм Сіці (арэнда) → Вольфсбург (арэнда) Крылы Саветаў Самара БАТЭ Барысаў |
25 (4) 137 (13) 89 (7) 19 (0) 27 (0) 19 (1) 4 (1) 8 (0) 11 (1) |
| Нацыянальная зборная | ||
| 2001— | Беларусь | 57 (6) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
||
Алякса́ндар Па́ўлавіч Глеб (нарадзіўся 1 траўня 1981 году ў Менску) — беларускі футбаліст, гулец зборнай Беларусі. Зь ліпеня 2012 году выступае за беларускі клюб БАТЭ з Барысава. Уваходзіць у Клюб Сяргея Алейнікава для беларускіх футбалістаў, якія згулялі 500 і болей афіцыйных матчаў.
Зьмест |
Дзяцінства [рэдагаваць]
Глеб падрастаў у Менску, яго маці была будаўніком, а ягоны бацька кіраваў танкерамі. Ягоны бацька ўдзельнічаў у дэмантажы жылых дамоў ва Ўкраіне пасьля Чарнобыльскай катастрофы. Аляксндар думае, што гэта паўплывала на здароўе бацькі ў далейшым. Перад тым, як пачаць займацца футболам, Глеб займаўся гімнастыкай і скокамі ў ваду. У футбольную сэкцыю клюбу «Дынама» Глеба прывёў бацька — адданы футбольны заўзятар. У 15 гадоў Глеба запрасілі ў юнацкую зборную Беларусі па футболе.
Клюбная кар’ера [рэдагаваць]
БАТЭ [рэдагаваць]
Пасьля заканчэньня школы «Дынама», Аляксандар перайшоў у барысаўскі БАТЭ. З БАТЭ Глеб выйграў Чэмпіянат Беларусі.
Штутгарт [рэдагаваць]
Заўважаны скаўтамі, Аляксандар, разам са сваім малодшым братам Вячаславам, пераходзіць у нямецкі клюб «Штутгарт» за 150 000 эўра. Глеб дэбютаваў за клюб 5 верасьня 2000 году ў матчы супраць «Кайзэрсьляўтэрну», выйшаўшы на замену на апошнія 20 хвілін гульні. Нягледзячы толькі на 6 зьяўленьняў Глеба ў складзе «Штутгарту» ў ягоны першы сэзон, Глеб ня толькі зрабіўся гульцом асноўнага складу, але таксама адным з ключавых гульцоў каманды ў сваім другім сэзоне. У сэзоне 2002—2003 гадоў «Штутгарт» фінішаваў другімі ў Бундэслізе і ў наступным сэзоне ўдзельнічаў у Лізе Чэмпіёнаў. Аднак пасьля таго, як галоўны трэнер Фэлікс Магат пакінуў клюб, «Штутгарт» ужо ня быў такім пасьпяховым і скончыў сэзон 2004—2005 гадоў толькі на пятым месцы. Глеб, аднак, у тым сэзоне быў лідэрам Чэмпіянату Нямеччыны па галявых перадачах.
Арсэнал [рэдагаваць]
2005—2006 [рэдагаваць]
28 чэрвеня 2005 году Глеб перайшоў у клюб ангельскай прэм’ер-лігі «Арсэнал», пагадзіўшыся на чатырохгадовы кантракт. Трэнэр Арсэн Вэнгэр выкарыстоўваў беларуса на амаль усіх пазыцыях у паўабароне, але звычайна Глеб гуляў справа. Свой першы гол за «Арсэнал» Глеб забіў у міжсэзоннай таварыскай гульне супраць «Барнэт» на другой хвіліне пасьля свайго выхаду на поле. 21 жніўня 2005 году Глеб дэбютаваў у афіцыйнай гульні за «Арсэнал» супраць лёнданскага «Чэлсі». Неўзабаве ён атрымаў траўму калена і вярнуўся на поле толькі ў сьнежні. У студзені 2006 году Глеб замацаваў за сабой месца ў асноўным складзе каманды і забіў свой першы гол у афіцыйнай гульні за «Арсэнал» супраць «Мідлзбра». 17 траўня 2006 году Глеб стаў першым беларусам, які гуляў у фінале Лігі чэмпіёнаў УЭФА.
2006—2007 [рэдагаваць]
Сэзон 2006—2007 гадоў пачаўся добра для Аляксандра. У кваліфікацыйным матчы Лігі чэмпіёнаў супраць «Дынама» (Загрэб), беларус зрабіў дзьве рэзультатыўныя перадачы. Глеб хутка зрабіўся адным з ключавых гульцоў у «Арсэнале» і заваяваў павагу фанатаў. Узімку Глеб атрымаў траўму, але ўжо праз тры тыдні зноў пачаў гуляць. У тым сэзоне Глеб згуляў 48 гульняў, зь іх у 40 зьяўляўся ў асноўным складзе.
2007—2008 [рэдагаваць]
У час перадсэзоннай падрыхтоўкі галоўны трэнер «кананіраў» Арсэн Вэнгер перадвінуў Глеба з правага флангу паўабароны на пазыцыю «пад нападнікам». Такі крок апраўдаў сябе і Глеб стаў глядзецца больш упэўнена і небясьпечна для апанэнтаў на новай пазыцыі. 12 жніўня, у матчы супраць «Фулгэму», у першай гульні «Арсэналу» ў Прэм’ер-лізе ў сэзоне Глеб забіў пераможны гол, а сам матч скончыўся зь лікам 2—1. Неўзабаве Глеб зноўку забіў, на гэты раз — у Лізе чэмпіёнаў супраць праскай «Спарты». Калі ж у склад «Арсэналу» вярнуліся Эдуарду да Сілва і Эмануэль Адэбаёр, Глеб зноў пачаў гуляць на правым быку паўабароны. Але нават тут Глеб заставаўся адным зь лепшых гульцоў у складзе каманды, дзякуючы выдатнай гульне ў пас і кантролю за мячом. 23 кастрычніка Аляксандр правёў адну зь лепшых сваіх гульняў за «Арсэнал», у якой дапамог сваёй камандзе зноўку перайграць праскую «Спарту» зь лікам 7—0. Глеб узяў удзел у шасьці галах сваёй каманды, забіўшы два і аддаўшы рэзультатыўныя перадачы ў астатніх чатырох. Глеб быў прызнаны гульцом матчу, а канал Sky Sports паставіў яму адзнаку 9,5 за гульню. Нягледзячы на невялікую траўму ў лістападзе, Аляксандар здолеў выйсьці на свой лепшы ўзровень у гульнях супраць «Міляну» ў Лізе чэмпіёнаў. Выступы Глеба ў гэтым сэзоне заставілі шматлікія клубы зьвярнуць на яго ўвагу.
Барсэлёна [рэдагаваць]
2008—2009 [рэдагаваць]
16 ліпеня 2008 году Глеб прайшоў мэдыцынскі агляд у «Барсэлёне», а пазьней гэтым днём пераход гульца, кошт якога склаў 11,8 млн фунтаў стэрлінгаў, быў канчаткова аформлены. Глеб падпісаў кантракт на чатыры гады з суммай адступных 71 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў, стаўшы першым гульцом-беларусам у гісторыі «Барсы». Дастаткова добра правёўшы перадсэзонную падрыхтоўку, у якой ён забіў адзін мяч супраць «Чывасу» з Гуадалахары, футбаліст дэбютаваў у першым матчы «Барсы» ў Ля Ліге ў новым сэзоне, выйшаўшы на замену замест Яя Турэ. У наступнай гульні чэмпіянату супраць «Расінгу» Глеб быў лепшым на пляцоўцы ўсю першую палову гульні, пакуль не атрымаў траўму, якая выбіла яго з гульні на тры тыдні. Пасьля гэтай траўмы Глеб зьяўляўся на полі ў асноўным на замену. У адной з такіх гульняў, супраць мадрыдзкага «Рэалу» 13 сьнежня 2008 году, Глеб, выйшаўшы на замену пры ліку 1—0 распачаў галевую атаку, якая дапамагла каталёнцам аформіць перамогу над сваімі галоўнымі супернікамі. У другой палове сэзону Глеб стаў зьяўляцца на пляцоўцы яшчэ менш, не забіўшы ніводнага гала і нават не трапіўшы ў заяўку каманды на фінал Лігі чэмпіёнаў. Нягледзячы на гэта, 27 траўня Глеб стаў першым беларусам, выйграўшым Лігу чэмпіёнаў, мэдалі якой ён дадаў да Чэмпіянату Гішпаніі і Кубка Караля. У канцы студзеня 2012 году кантракт з «Барсэлёнай» быў датэрмінова скасаваны[1].
Штутгарт [рэдагаваць]
2009—2010 [рэдагаваць]
Пасьля непасьпяховага сэзону ў «Барсэлёне» Глеб зноў перайшоў у «Штутгарт». Швабская каманда атрымала Глеба на правах арэнды, Аляксандар падпісаў кантракт на 10 месяцаў, бяз права выкупа. Сума трансфэра склала каля 10 млн эўра.
Бірмінггэм Сіці [рэдагаваць]
31 жніўня 2010 году Глеб на правах арэнды перайшоў у клюб «Бірмінггэм Сіці»[2].
Вольфсбург [рэдагаваць]
31 жніўня 2011 году на правах арэнды перайшоў у нямецкі «Вольфсбург»[3].
Крылы Саветаў [рэдагаваць]
17 лютага 2012 году падпісаў кантракт з расейскім клюбам «Крылы Саветаў з Самары да канца сэзону 2011—2012 гадоў[4].
БАТЭ [рэдагаваць]
26 ліпеня 2012 году было аб’яўленьне аб вяртаньні Глеба ў барысаўскі БАТЭ[5]. У студзені 2013 году падпісаў з БАТЭ новы кантракт да 31 сьнежня 2013 году[6].
Узнагароды [рэдагаваць]
- Чэмпіён Беларусі ў складзе БАТЭ: 1999
- Першы беларускі футбаліст, які згуляў у фінальным матчы Лігі чэмпіёнаў (2006 у складзе «Арсэналу»)
- Найлепшы футбаліст году Беларусі (6): 2002, 2003, 2005, 2006, 2007, 2008
- Кубак Караля: 2009
- Чэмпіянат Гішпаніі па футболе: 2009
- Ліга чэмпіёнаў УЭФА: 2009
- Кубак Футбольнай Лігі: 2011
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ В Греции есть все, кроме Александра Глеба. История несостоявшегося трансфера(рас.) «Прессбол», 1 лютага 2012
- ^ Футбол. Александр Глеб подписал контракт с «Бирмингемом»(рас.) «Прессбол», 31 жніўня 2010
- ^ Александр Глеб перешел в «Вольфсбург»(рас.) «Прессбол», 31 жніўня 2011
- ^ Александр Глеб подписал контракт с «Крыльями Советов»(рас.) «Прессбол», 17 лютага 2012
- ^ Александр Глеб — игрок БАТЭ
- ^ Александр Глеб продолжит карьеру в БАТЭ(рас.)
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Аляксандар Глеб — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў