Аляксандар Грыгор’еў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Аляксандар Уладзіміравіч Грыгор’еў (15 лютага 1923, в. Макаркі Беластоцкага ваяводзтва — ?) — удзельнік антысавецкага падпольля.

Жыў у Жабінцы, працаваў сьлесарам-турбіністам на цукровым заводзе.

У 1950-х заснаваў падпольную арганізацыю «Беларуская рэвалюцыйная партыя», у якую прыцягнуў пасьля В. Ракашэвіча. Як вынікае з матэрыялаў сьледзтва арганізацыя мела на мэце ўзброенную барацьбу з Савецкай уладаю, дзеля чаго планавалася стварыць разгалінаваную падпольную сетку.

18 верасьня 1963 арыштаваны. Асуджаны Берасьцейскім абласным судом 10 чэрвеня 1964 паводле артыкулаў 67 ч. 1, 69, 15-87 ч. 2 УК БССР да 7 гадоў лягероў і 3 гадоў высылкі. Адбываў тэрмін у Дубраўлаге. Пастановаю пленума вышэйшага суда БССР 23 ліпеня 1964 тэрмін зьменшаны да 3 гадоў, высылка выключана.

Далейшы лёс невядомы.

Літаратура [рэдагаваць]

  • Дзярновіч А. Iндэкс рэпрэсаваных // Наша Нiва. 1998.ІІІ.16; 58[10], с. 653.

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]