Аляксандар Гур’янаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Гур’янаў
Намесьнік міністра замежных справаў Рэспублікі Беларусь
люты 2011 — цяперашні час
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Міхаіл Мясьніковіч
Папярэднік: Андрэй Яўдачэнка
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Карэя
19 студзеня 2006 — 4 лістапада 2010
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Сідорскі
Папярэднік: Аляксандар Сямешка
Наступнік: Натальля Жылевіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 8 сьнежня 1972(1972-12-08) (51 год)
Адукацыя:

Аляксандар Яўгенавіч Гур’янаў (нар. 8 сьнежня 1972 году) — беларускі дыплямат, намесьнік міністра замежных справаў Рэспублікі Беларусь (зь лютага 2011 году).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт (1994). У 1993—1997 гадох працаваў у Міністэрстве замежных эканамічных сувязяў Рэспублікі Беларусь, быў галоўным спэцыялістам, начальнікам і намесьнікам начальніка ўпраўленьня па крэдытах і інвэстыцыях. У 1997—1999 гадох працаваў другім сакратаром у амбасадзе ў Рэспубліцы Польшча, у 1999—2002 — дарадцам у амбасадзе ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах. У 2002—2006 гадох быў начальнікам упраўленьня Азіі й Афрыкі Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь.

19 студзеня 2006 году прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Карэя[1]. Адстаўлены з гэтай пасады быў 4 лістапада 2010 году[2].

У лютым 2011 году быў прызначаны намесьнікам міністра замежных справаў[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]