Аляксандар Гутар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Гутар
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 18 красавіка 1989(1989-04-18)[1][2][3] (34 гады) або 19 красавіка 1989(1989-04-19) (34 гады)
Рост 190 см[7]
Вага 83 кг[7]
Пазыцыя брамнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2008—2012 БАТЭ 48 (0)
2013—2016 Дынама Менск 87 (0)
2016—2017 Арэнбург 12 (0)
2017 Тосна 0 (0)
2017 Чарнаморац Адэса 12 (0)
2018—2019 Дынама Берасьце 49 (0)
2020—2021 Шахцёр Салігорск 48 (0)
2023 Аксу 3 (0)
2023 БАТЭ 0 (0)
Зборныя
2009—2011 Беларусь (да 21) 22 (0)
2013—2021 Беларусь 21 (0)

Алякса́ндар Гу́тар (нарадзіўся 18 красавіка 1989 году, Менск, БССР) — колішні беларускі футбаліст, брамнік. Мае на сваім рахунку матчы ў складзе нацыянальнай зборнай Беларусі. Футбаліст году Беларусі (2011)[8]. Уваходзіць у Клюб беларускіх брамнікаў, якія не прапускалі галы ў 100 і болей матчах на найвышэйшым узроўні[9].

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аляксандар зьяўляецца выхаванцам футбольнай школы СДЮШАР «Дынама» гораду Менску.

У 2006 годзе перайшоў у БАТЭ, дзе выступаў за дублюючы склад. З 2011 году, пасьля пераходу ва ўкраінскі «Севастопаль» Сяргея Верамко, стаў асноўным галкіпэрам клюбу. Дзякуючы добрай гульні быў уключаны БФФ у сьпіс 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі, а таксама стаў найлепшым гульцом Беларусі ў 2011 годзе. Нягледзячы на гэта, на наступны сэзон БАТЭ ўзмацніўся брамнікам гарадзенскага «Нёману» Андрэем Гарбуновым, які амаль адразу выцясьніў са складу Аляксандра.

22 сьнежня 2012 году брамнік, з-за незадаволенасьці колькасьцю выступаў у матчах клюбу, накіраваў у БФФ ліст з просьбай скасаваць разьлічаны да 2015 году кантракт з БАТЭ ў аднабаковым парадку[10]. Пасьля паседжаньня па справе Гутара бакі атрымалі магчымасьць мірным шляхам урэгуляваць канфлікт[11]. 22 студзеня Аляксандар атрымаў дазвол на скасаваньне кантракту з БАТЭ з выплатай кампэнсацыі клюбу ў памеры 180 тысячаў даляраў. Згодна з рашэньнем кампэнсацыю можа таксама выплаціць клюб, які набудзе гульца[12]. БАТЭ выказаў сваю пазыцыю з нагоды вэрдыкту БФФ, падаўшы апэляцыю па рашэньні камітэту фэдэрацыі ў футбольны арбітраж, выступаючы за перагляд суммы кампэнсацыі[12][13][14]. 30 студзеня футбаліст афіцыйна звольніўся з БАТЭ, атрымаўшы статус умоўна вольнага агента. У лютым 2014 году спартовы арбітражны суд у Лязане адмяніў рашэньне футбольнага арбітражу БФФ і абавязаў Гутара выплаціць БАТЭ каля 230 тысячаў даляраў[15].

З 1 лютага 2013 году трэніраваўся ў складзе менскага «Дынама»[16], зь якім 19 лютага падпісаў кантракт на тры гады[17]. У канцы чэрвеня 2016 году перайшоў у клюб «Арэнбург»[18]. У чэрвені 2017 году падпісаў кантракт з клюбам «Тосна»[19], але не правёў за яго ніводнага матча і пакінуў каманду ў верасьні 2017 году[20], пасьля чаго падпісаў кантракт з «Чарнаморцам»[21]. Пакінуў «Чарнаморац» у сьнежні 2017 году[22]. У лютым 2018 году перайшоў у берасьцейскае «Дынама»[23], дзе стаў асноўным брамнікам. У студзені 2019 году падоўжыў кантракт на сэзон 2019 году[24]. У гэтым сэзон Гутар заставаўся асноўным брамнікам берасьцейскай каманды, дапамог ёй стаць чэмпіёнам краіны, а сам быў прызнаны найлепшым брамнікам чэмпіянату. У студзені 2020 году, пакінуўшы «Дынама» па заканчэньні кантракта, перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[25]. Стаў асноўным брамнікаў каманды, зь якой другі раз запар стаў чэмпіёнам краіны і найлепшым брамнікам чэмпіянату. У сэзоне 2021 году заставаўся асноўным брамнікам салігорцаў, але часам саступаў месца ў складзе Сяргею Чэрніку, і зноў стаў чэмпіёнам Беларусі. У студзені 2022 году паводле пагадненьня бакоў скасаваў дамову з шахтарамі[26].

У сакавіку 2023 году, правёўшы год бяз клюбу, далучыўся да казаскага «Аксу»[27], але за каманду амаль не гуляў. У чэрвені 2023 году зьявіліся чуткі, што гулец скончыць прафэсійную кар’еру ў будзе гуляць у аматарскай мэдыя-лізе[28]. Згуляў у трох матчах чэмпіянату Казахстану, пасьля чаго пачаў заставацца на лаве запасных. У ліпені 2023 году пакінуў клюб. У жніўні 2023 году прыяднаўся да БАТЭ, але ў браме на матчах чэмпіянату сэзону 2023 году не зьяўляўся Александр Гутор заключил контракт с БАТЭ до конца сезона-2024 (рас.) Праверана 2023-09-04 г.</ref>.

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аляксандар зьяўляецца бронзавым прызэрам моладзевага чэмпіянату Эўропы 2011 году, а таксама браў удзел у Алімпійскіх гульнях 2012 году ў Лёндане. У студзені 2012 году брамнік быў выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі на таварыскую сустрэчу супраць зборнай Вугоршчыны[29]. Дэбютаваў у нацыянальнай зборнай 25 сакавіка 2013 году ў таварыскай гульні супраць зборнай Канады.

Асабістае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аляксандар сустракаецца са сьпявачкай гурту «Las Vegas» Марынай Някрасавай. Іхная сустрэча адбылася на урачыстасьці ўшаноўваньня БАТЭ з нагоды чарговай перамогі ў чэмпіянаце краіны, дзе «Las Vegas» была запрошана ў якасьці гасьцей[30].

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Дынама Менск 2015 Найвышэйшая ліга 22 –10
2016 Найвышэйшая ліга 14 –16
Дынама Берасьце 2018 Найвышэйшая ліга 24 –25

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Aleksandr Gutor // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Alyaksandr Hutar // FBref.com (мн.)
  3. ^ а б в Aleksandr Gutor // As (гішп.)Madrid: Grupo Prisa, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. ^ а б National-Football-Teams.com (анг.)
  5. ^ а б Sports-Reference.com (анг.)
  6. ^ а б Soccerway (мн.)
  7. ^ а б в г https://www.fcbate.by/team/base/117
  8. ^ Александр Гутор — лучший футболист Беларуси 2011 года. Прессбол
  9. ^ Тур 16. Попурри. Гутор: номер 15-й! (рас.)
  10. ^ Гуторские страсти. Уйти нельзя остаться. Прессбол
  11. ^ Дело Гутора. Семь дней отмерь. Прессбол
  12. ^ а б Чистый развод. Запасной инстинкт. Прессбол
  13. ^ ФК БАТЭ подаст апелляцию(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт БАТЭ
  14. ^ ФК БАТЭ: Гутора ожидают месяцы или годы разбирательств. Эўрарадыё
  15. ^ Спортивный суд в Лозанне обязал Александра Гутора выплатить БАТЭ порядка 230000 долларов (рас.)
  16. ^ Гутор присоединился к «Динамо». Афіцыйны сайт «Дынама»
  17. ^ Минское «Динамо» подписало контракт с Александром Гутором на 3 года (рас.)
  18. ^ Александр Гутор стал игроком «Оренбурга» (рас.)
  19. ^ Александр Гутор подписал контракт с «Тосно» (рас.)
  20. ^ Александр Гутор покинул «Тосно» (рас.)
  21. ^ Александр Гутор стал игроком «Черноморца» (рас.)
  22. ^ Александр Гутор покинул «Черноморец» (рас.)
  23. ^ Брестское «Динамо» подписало Александра Гутора и словенского полузащитника Желько Филиповича (рас.)
  24. ^ Гутор продлил контракт с брестским "Динамо" (рас.)
  25. ^ Официально: Александр Гутор - игрок солигорского "Шахтера" (рас.)
  26. ^ Гутор и Стасевич покинули "Шахтер" (рас.)
  27. ^ Футбол. Александ Гутор внесен в заявку казахстанского "Аксу" на сезон. Он стал 20-м белорусом в чемпионате Казахстана (рас.) Праверана 2023-03-31 г.
  28. ^ Гутар будзе гуляць у расійскай аматарскай медыялізе («На банке»). Tribuna.
  29. ^ Кондратьев вызвал Гутора на товарищеский матч с Венгрией. Эўрарадыё
  30. ^ Марина Некрасова и Александр Гутор(недаступная спасылка). relax.by

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]