Аляксандар Ждановіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Ждановіч.
Аляксандар Ждановіч
Аляксандр Ждановіч (Маляваныч) на Дні роднай мовы. 19.02.2015
Дата нараджэньня 24 чэрвеня 1964 (59 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак актор, артыст
Месца працы
Узнагароды
мэдаль Францішка Скарыны
IMDb ID nm0955562

Алякса́ндар Ві́ктаравіч Ждано́віч (нарадзіўся 24 чэрвеня 1964 году) — савецкі і беларускі актор тэатру і кіно. З 1996 году вядучы «Калыханкі» — «Маляваныч»[1][2].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1985 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Ад таго часу працуе ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Горкага. З 1996 году вядзе (Маляваныч) перадачу «Калыханка» на Беларускім тэлебачаньні. Да таго быў вядучым Слаўкам-Забаўкам у дзіцячай перадачы «Літарынка»[3]. «Маляваныча» граў амаль 20 гадоў у перадачы «Калыханка», але ў 2015 годзе тэлевізійная кар'ера Аляксандра Ждановіча скончылася. Працягвае граць у тэатры. Заснавальнік і кіраўнік дзіцячага тэатра-студыі «Радасць» для дзяцей-інвалідаў і сірот пры Сьвята-Елісавецінскім манастыры, які пакінуў (ці быў звольнены) пасьля арышту ў лістападзе 2020 г. [4][5] Мастацкі кіраўнік Міжнароднага каляднага фэстывалю батлеечных і лялечных тэатраў «Нябёсы»[6].


Дадатковыя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Жонка — Людміла Ждановіч — артыстка тэатру лялек. Маюць двух сыноў[7].
  • Прытрымліваецца царкоўных пастоў, лёгка адмаўляецца ад мяса. Як сам кажа, таму гэткі худы[2].
  • Займаецца маляваньнем. На сваё 40-годзьдзе арганізаваў выставу сваіх малюнкаў супольна зь дзіцячымі, дасланымі на «Калыханку».

Фільмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Маляваныч в детстве мечтал стать милиционером Натальля Явід, «Вечерний Минск» 10 верасьня 2004
  2. ^ а б Александр Жданович: «В жизни я — Маляваныч!» Жан Содэль, «Вечерний Минск», № 192—193 (11164—11165) 1 верасьня 2006
  3. ^ Вечерний сказочник Ірына Завадзкая, «Советская Белоруссия», № 244 (22154) 24 сьнежня 2004
  4. ^ Працоўная група «Хрысціянская візія» Каардынацыйнай рады Беларусі Мониторинг преследований по основаниям, связанным с религией, во время политического кризиса в Беларуси Царква і палітычны крызіс у Беларусі Праверана 2021-03-31 г.
  5. ^ Свято-Елисаветинский монастырь выгнал “Маляваныча” — но “не за политику”.  Еврорадио (2020-11-25). Праверана 2021-03-31 г.
  6. ^ nashaniva.by(недаступная спасылка)
  7. ^ Два имени — одно лицо Анатоль Смольскі, «Белорусская Деловая Газета», № 1476 2 лістапада 2004

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]