Аляксандар Канюк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Канюк
6-ы Генэральны пракурор Рэспублікі Беларусь
20 верасьня 2011 — 9 верасьня 2020
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Міхаіл Мясьніковіч,
Раман Галоўчанка
Папярэднік: Рыгор Васілевіч
Наступнік: Андрэй Швед
першы кіраўнік Камітэта судовых экспэртыз
2013 — цяперашні час
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 11 ліпеня 1960 (63 гады)
Сьцяг СССРГорадня, БССР, СССР
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт
Узнагароды:
Ордэн «За службу Радзіме ва Ўзброеных сілах СССР 3 ступені
Ордэн «За службу Радзіме ва Ўзброеных сілах СССР 3 ступені

Алякса́ндар Уладзі́меравіч Каню́к (нар. 11 ліпеня 1960, Горадня) — беларускі дзяржаўны дзяяч, Генэральны пракурор Рэспублікі Беларусь з 20 верасьня 2011 року[1] да 9 верасьня 2020 году. Генэрал-палкоўнік юстыцыі.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аляксандар Канюк нарадзіўся 11 ліпеня 1960 року ў месьце Горадні.

У 1982 скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці правазнаўства.

З 1987 — чалец вайсковага трыбуналу Менскага гарнізону.

З 1993 — судзьдзя Беларускага вайсковага суду.

З 1997 — судзьдзя і старшыня Менскага міжгарнізоннага вайсковага суду.

З 2006 — судзьдзя і старшыня Беларускага вайсковага суду.

З 2009 — намесьнік старшыні, старшыні вайсковае калегіі Вярхоўнага Суду Рэспублікі Беларусь.

20 верасьня 2011 прызначаны на пасаду Генэральнага пракурора Рэспублікі Беларусь. Працаваў на пасадзе да 9 верасьня 2020 году. Лукашэнка адзначыў, што далей Канюк выказаў жаданьне папрацаваць на дыпляматычнай службе[2]. 19 лістапада 2020 года прызначаны амбасадарам Беларусі ў Армэніі[3].

Міжнародныя санкцыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

31 жніўня 2020 году Аляксандр Канюк быў уключаны ў сьпіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Летуву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяньнямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсыфікацыю прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае задушэньне мірных пратэстаў»[4].

2 кастрычніка 2020 года было аб’яўлена, што Канюк трапіў у санкцыйны сьпіс ЭЗ[5][6]. Акрамя ЭЗ, яго ў свае санкцыйныя сьпісы ўключылі Вялікабрытанія[7][8], Канада[9], Швайцарыя[10][11]. 20 лістапада да кастрычніцкага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Украіна[12].

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узнагароджаны ордэнам «За службу Радзіме ва Ўзброеных сілах СССР» трэцяй ступені (1986) і 9 мэдалямі.

  • Знак адзнакі Прадстаяцеля УПЦ (2012)[13]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Александр Конюк назначен генеральным прокурором вместо Григория Василевича
  2. ^ Лукашэнка прызначыў новага генэральнага пракурора, Радыё Свабода, 9.09.2020
  3. ^ Конюк и Равков отправлены послами в Армению и Азербайджан
  4. ^ Латвія, Літва і Эстонія ўключылі Лукашэнку і яшчэ 29 чыноўнікаў ў спіс пэрсон нон-грата. ПОЎНЫ СЬПІС
  5. ^ Council Implementing Regulation (EU) 2021/339 of 25 February 2021 implementing Article 8a of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus (анг.) Праверана 2021-07-24 г.
  6. ^ 40 беларускіх чыноўнікаў, якія трапілі пад санкцыі Эўразьвязу. Сьпіс. Радыё Свабода (2020-10-02). Праверана 2021-09-13 г.
  7. ^ CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK (анг.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (2021-06-25).
  8. ^ UK sanctions Belarus leader Lukashenko (анг.). ReutersПраверана 2021-07-24 г. Архіўная копія ад 2021-07-24 г.
  9. ^ Consolidated Canadian Autonomous Sanctions List (анг.). Міністэрства міжнародных справаў Канады(en) (2015-10-19). Праверана 2021-06-29 г.
  10. ^ Switzerland joins EU in sanctions against top Belarus officials (анг.). Swissinfo(en) (2020-10-13). Праверана 2021-09-13 г.
  11. ^ SECO: Ordinance on measures against Belarus (анг.). Staatssekretariat für Wirtschaft (2020-10-13). Праверана 2020-09-13 г.
  12. ^ Declaration by the High Representative on behalf of the EU on the alignment of certain third countries concerning restrictive measures against Belarus (анг.). Рада Эўрапейскага зьвязу(be) (2020-11-20). Праверана 2021-09-13 г.
  13. ^ Предстоятель Украинской Православной Церкви принял делегации Генеральных прокуратур Белоруссии, Молдовы, России и Украины

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]