Аляксандар Карніцкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Карніцкі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 14 лютага 1989(1989-02-14)[1][2] (35 гадоў)
Рост 187 см
Вага 79 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Мэзэкёвэшд
Нумар 14
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2009—2010 Баранавічы 25 (2)
2011 Полацак 26 (2)
2012 Мікашэвічы 27 (4)
2013 Гомель 31 (4)
2014—2016 БАТЭ 66 (11)
2016—2017 Гапаэль Раанана 14 (0)
2017 Гомель 11 (4)
2017—2018 Тосна 23 (0)
2018—2019 Сэпсі Сфынту-Георге 24 (1)
2019—4 Мэзэкёвэшд 110 (6)
Зборныя
2017—4 Беларусь 6 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
28 траўня 2023.

Аляксандар Карніцкі (нарадзіўся 14 лютага 1989 году, Стоўпцы, БССР) — беларускі футбаліст, паўабаронца вугорскі клюбу «Мэзэкёвэшд». У 2017—2018 гадах правёў 6 матчаў за нацыянальную зборную Беларусі. Пераважна дзейнічае ў цэнтры паўабароны, гуляе ў апорнай зоне ці выконвае атакуючыя абавязкі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прафэсійную кар’еру пачаў у 2009 годзе ў складзе «Баранавічаў». Пасьля выступаў за іншыя клюбы першай лігі, «Полацк» і «Граніт». Пасьля сканчэньня сэзону 2012 году, паводле вынікаў якога Аляксандар быў прызнаны найлепшым гульцом клюбу, футбольны агент гульца зладзіў яму прагляды ў Польшчы, дзе ім цікавіліся некаторыя мясцовыя клюбы, сярод якіх любінскі «Заглембе», а таксама чэскі «Баўміт»[3].

«Гомель»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сьнежні 2012 году перайшоў у клюб вышэйшай лігі «Гомель»[4], дзе адразу стаў гульцом асноўнага складу. 30 сакавіка 2013 году ў дэбютным матчы ў вышэйшай лізе супраць магілёўскага «Дняпра» Аляксандар забіў свой першы гол за клюб. 24 траўня ў кампэнсаваны час забіў пераможны гол у матчы супраць БАТЭ. У інтэрвію пасьля гульні гулец назваў гэты гол «пакуль вяршыняй сваёй кар’еры»[5]. У «Гомелі» Карніцкі звычайна выступаў на пазыцыі апорнага паўабаронцы. Згодна са статыстыкай InStatFootball, стаў найлепшым гульцом чэмпіянату 2013 году адразу ў некалькіх намінацыях, як то колькасьць выйграных адзінаборстваў, колькасьць пасьпяховых перахопаў, колькасьць парушэньняў на гульцы[6]. Акрамя таго, 7 ліпеня 2013 году вызначыўся голам, які забіў са сваёй паловы поля ў браму жодзінскага «Тарпэда-БелАЗу».

У лістападзе 2013 году была дасягнута дамоўленасьць на пераход Карніцкага ў БАТЭ[7], да якога ён далучыўся па сканчэньні сэзону ў сьнежні 2013 году. Кантракт з БАТЭ, пачаў дзейнічаць 11 сьнежня 2013 году і быў разьлічаны да 31 сьнежня 2016 году.

БАТЭ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У першай палове сэзону 2014 году зьяўляўся на полі нерэгулярна. Увосень, аднак, пачаў дэманстраваць выдатную гульню і замацаваўся ў асноўным складзе барысаўчанаў на пазыцыі атакуючага паўабаронцы. 16 кастрычніка 2014 году аформіў хет-трык у матчы з салігорскім «Шахцёрам», а 22 лістапада аддаў чатыры галявыя перадачы ў матчы супраць «Гомелю». У выніку стаў самым карысным гульцом другой паловы чэмпіянату, калі агулам пасьля падзелу лігі на шасьцёркі забіў 7 галоў і аддаў 6 галявых перадач. Актыўна Аляксандар гуляў у групавых матчах Лігі чэмпіёнаў, дзе быў уключаны ў сымбалічную зборную 2-га туру.

Пасьля БАТЭ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У верасьні 2016 году перайшоў у ізраільскі клюб «Гапаэль» з Раананы, зь якім падпісаў кантракт на 3 гады[8]. У сакавіку 2017 году перайшоў у клюб «Гомель»[9]. У чэрвені 2017 году падпісаў кантракт на адзін год з клюбам «Тосна»[10]. У ліпені 2018 году перайшоў у румынскі клюб «Сэпсі»[11].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі 7 кастрычніка 2017 году ў адборачнай гульні чэмпіянату сьвету 2018 году супраць зборнай Нідэрляндаў.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

БАТЭ:

Тосна:

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Гомель 2013 Найвышэйшая ліга 31 4
БАТЭ 2014 Найвышэйшая ліга 27 7
2015 Найвышэйшая ліга 24 3
2016 Найвышэйшая ліга 15 1
Гомель 2017 Найвышэйшая ліга 11 4

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]