Аляксандар Коршунаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Алякса́ндар Фамі́ч Ко́ршунаў (4 сакавіка 1924, вёска Палішына, Горацкі раён — 12 ліпеня 1991) — беларусі літаратуразнавец. Інвалід Вялікай Айчыннай вайны.

У 1950 скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. 3 1954 працаваў у Інстытуце літаратуры АН Беларусі.

Дасьледаваў беларускую старажытную літаратуру, вывучаў творчасьць Францішка Скарыны, Сымона Буднага, Васіля Цяпінскага, царкоўна-палемічную і мэмуарную літаратуру XVIXVII стст. Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа 1980 року за ўдзел у двухтомным дасьледаваньні «Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры».

Літаратура [рэдагаваць]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
  • Лiўшыц Уладзiмiр. Ён лёгка адчуваў сябе сярод стагоддзяў // Раскопкі вакол горацкага «Парнаса». Літаратуразнаўчыя нарысы — Горкі: аддзел культуры Горацкага райвыканкама, 2001. — С. 179—183. ISBN 985-6120-44-6
  • Памяць. Гіст.-дакум. хроніка. Горацкi раён. — Мн.: 1996. С.556.