Аляксандар Ляказэт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Аляксандар Ляказэт
Аляксандар Ляказэт
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 28 траўня 1991 (23 гады)
Ліён, Францыя
Рост 175 см
Вага 69 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Ліён
Нумар 10
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2010— Ліён 72 (12)
Нацыянальная зборная
2013— Францыя 2 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана па стане на
17 жніўня 2013.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на
16 кастрычніка 2012.

Аляксандар Ляказэт (па-француску: Alexandre Lacazette; 28 траўня 1991, Ліён, Францыя) — францускі футбаліст афрыканскага паходжаньня, нападнік ліёнскага «Алімпіка» й нацыянальнай зборнай Францыі.

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аляксандар Ляказэт знаходзіўся ў сыстэме юнацкіх камандаў «Ліёна» з 12-гадовага ўзросту. За асноўны склад дэбютаваў 5 траўня 2010 году ў матчы супраць «Асэра»[1]. 30 кастрычніка 2010 году забіў свой першы гол за «Алімпік» у матчы 11-га тура чэмпіянату супраць «Сашо». У Лізе чэмпіёнаў Ляказэт дэбютаваў 2 лістапада 2010 году ў выязным матчы супраць «Бэнфікі», выйшаўшы на замену на 71-й хвіліне пры ліку 4:0 на карысьць гаспадароў, форвард запісаў на свой рахунак дзьве галявыя перадачы.

Пасьпяховая гульня Аляксандра прыцягнула ўвагу функцыянэраў італьянскага клюба «Рома»[2].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ляказэт прыцягваўся да гульняў усіх юнайцкіх і моладзевых зборных краіны. Зь нядаўняга часу зьяўляецца гульцом нацыянальнай зборнай Францыі.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ліён:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]