Аляксандар Ляўданскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Ляўданскі
Дата нараджэньня 29 жніўня (10 верасьня) 1893
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 27 жніўня 1937(1937-08-27) (43 гады)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак археоляг
Навуковая сфэра гісторыя і археалёгія
Месца працы

Аляксандар Мікалаевіч Ляўданскі (1893, Барысаўскі пав. Менскай губ., цяпер Смалявіцкі р-н Менскай вобл. — 28 жніўня 1937, Менск, НКВД) — беларускі археоляг.

Праца[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 1927 у Менску; сябра гісторыка-археалягічнай камісіі Інбелкульту; загадчык сэкцыі археалёгіі Інстытуту гісторыі БелАН. Адначасова працаваў у БДУ; дацэнт, кандыдат гістарычных навук.

Адзін з «бацькоў беларускай археалёгіі». Разам з Аляксандрам Кавеленем, Сяргеем Дубінскім зьяўляецца адным з аўтараў трохтомнага выданьня «Працаў» — навуковага зборніка Інбелкульта па археалёгіі. Падрыхтаваны навукоўцамі чацьвёрты том «Працаў» не пабачыў сьвет быў зьнішчаны органамі НКВД у наборы.

Рэпрэсіі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Расстраляны 28 жніўня 1937 г.

Забойства Ляўданскага, Кавалені, Дубінскага, сыход у нябыт іншых дасьледчыкаў азначаў амаль поўнае вынішчэньне беларускай археалягічнай навукі. Страты павялічыліся вайной.

Памяць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Курапатах стаіць вялікі дубовы крыж — знак памяці сучаснага пакаленьня археолягаў пра нявінна забітых калег, якія закладалі падмурак акадэмічнай археалёгіі: Аляксандру Ляўданскаму, Аляксандру Каваленю, Сяргею Дубінскаму.