Аляксандар Мартыновіч
Аляксандар Мартыновіч | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 26 жніўня 1987[1][2][3] (36 гадоў) | |
Рост | 192 см | |
Вага | 82 кг[4] | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Рубін Казань | |
Нумар | 4 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2004—2010 | Дынама Менск | 97 (3) |
2010—2022 | Краснадар | 212 (5) |
2015—2016 | → Урал | 24 (0) |
2022— | Рубін Казань | 39 (1) |
Зборныя | ||
2005—2006 | Беларусь (да 19)[d] | 6 (0) |
2006—2009 | Беларусь (да 21) | 19 (0) |
2009—2020 | Беларусь | 75 (2) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Аляксандар Мартыновіч (нарадзіўся 26 жніўня 1987 году) — беларускі футбаліст, выступае на пазыцыі абаронцы за расейскі клюб «Рубін». Раней прыцягваўся да матчаў нацыянальнай зборнай Беларусі. За час выступаў у «Краснадары» Мартыновіч доўгія гады быў капітанам дружыны, гэтак і капітанам зборнай у апошні час.
Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Пачынаў гуляць у футбол у Рэспубліканскай дзяржаўнай вучэльні алімпійскай рэзэрвы. У сэзоне 2003 году гуляў за каманду РВАР у Другой лізе. З 2004 году абараняў колеры дублюючага складу менскага «Дынама». У 2006 годзе дэбютаваў у першай камандзе дынамаўцаў, а на наступны год ужо трывала замацаваўся ў асноўным складзе.
У ліпені 2010 году склаў працоўную дамову з расейскім клюбам «Краснадар», дзе таксама быў гульцом асноўнага складу. У сэзоне 2011—2012 гадоў «Краснадар» атрымаў месца ў расейскай Прэм’ер-лізе, дзе Аляксандар застаўся асноўным цэнтральным абаронцам каманды. У 2013 годзе быў празначаны таксама капітанам «Краснадару». У сэзоне 2014—2015 гадоў, аднак, пачаў радзей зьяўляцца на полі.
У сьнежні 2014 году падоўжыў кантракт з «Краснадарам» да лета 2018 году. У чэрвені 2015 году быў аддадзены ў арэнду «Уралу» на адзін год[5]. У складзе «Уралу» выступаў пад кіраўніцтвам беларускіх спэцыялістаў — спачатку Віктара Ганчарэнкі, потым Вадзіма Скрыпчанкі — і здолеў замацавацца ў першай адзінаццатцы. У траўні 2016 году па заканчэньні тэрміну арэнды вярнуўся ў «Краснадар»[6][7]. У 2018 годзе зноў стаў капітанам каманды.
У траўні 2022 году было абвешчана, што абаронца пакіне «Краснадар» па заканчэньні сэзону[8]. У чэрвені 2022 году ў якасьці свабоднага агента падпісаў двухгадовы кантракт з казанскім «Рубінам»[9].
Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Выступаў у складзе моладзевай зборнай Беларусі на моладзевым чэмпіянаце Эўропы 2009 у Швэцыі. Дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі 18 лістапада 2009 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Чарнагорыі. Хутка стаў асноўным гульцом зборнай. 17 лістапада 2010 году адзначыўся дублем у браму зборнай Аману ў таварыскім матчы. У сакавіку 2015 году быў прызначаны капітанам зборнай Беларусі[10].
Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2006, 2008, 2009
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б в Aleksandr Martynovich // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Alyaksandr Martynovich // FBref.com (мн.)
- ^ а б в Aleksandr Martynovich // As (гішп.) — Madrid: Grupo Prisa, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ а б https://teams.by/alexandr-martynovich/player-545/
- ^ "Краснодар" сообщил, что Александр Мартынович отдан в аренду "Уралу"
- ^ Жевнов, Мартынович и еще 6 футболистов покинули «Урал»
- ^ Мартынович продлил контракт с «Краснодаром»
- ^ Александр Мартынович покидает "Краснодар"
- ^ Александр Мартынович перешел в "Рубин"
- ^ Капитаном сборной Беларуси стал Александр Мартынович