Аляксандар Марыянскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Марыянскі
Дата нараджэньня 12 (24) лютага 1845
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 17 лістапада 1912(1912-11-17)[1] (67 гадоў)
Месца сьмерці
Занятак публіцыст, гісторыя

Аляксандар Мацей Марыянскі (па-польску: Maryański; 12 лютага 1845, Аргенаў, Правінцыя Позэн, Каралеўства Прусія — 17 лістапада 1912, Гнэзэн, Правінцыя Позэн, Каралеўства Прусія) — сьвятар, публіцыст і гісторык.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля заканчэньня ў Познані духоўнай сэмінарыі ён у 1870 г. высьвеціўся на сьвятара ў Гнезна. У 1873 г. пераяжджае ў Львоў, адкуль у 1897 г. ізноў вяртаецца ў Гнезна, дзе і памірае.

Быў заўзятым бібліяфілам, нястомна корпаўся ў парафіяльных бібліятэках ды хатніх архівах, займаўся гісторыяй і публіцыстыкай. Нягледзячы на даволі слабую літаратурную падрыхтоўку, прыклаў шмат намаганьняў каб «Dyaryusz więzienia moskiewskiego miast i miejsc spisany przez Adama Kamieńskiego», які ён, у няякаснай копіі, зробленай у XVIII ст. для капаніцкага старасты Понінскага, адшукаў у рукапіснай кнізе «Silva Rerum» у бібліятэцы парафіі Сьвятога Апостала і Эвангеліста Мацея ў Гэмбіцах, калі гасьцяваў у сьвятара Пётры Кушынскага, пабачыў сьвет: «Warta. Książka zbiorowa ofiarowana księdzu Franciszkowi Bаżyńskiemu proboszczowi przy kościele św. Wojciecha w Poznaniu na Jubileusz 50-letniego kapłaństwa w dniu 23. kwietnia 1874. оd jego przyjaciól i wielbicieli. (S popiersiem Jubilara.)». W Poznaniu. 1874. S. 378—388.

Сярод іншых шматлікіх публікацыяў, ягонаму пяру таксама належаць: «Unicka Matka Boska Nowogródzka Zamkowa na czele „Pana Tadeusza“» (Львоў, 1898—1899) ды «Wspomnienie o Słucku» (Wydał B.J.K. W Gnieźnie. 1905.). Ягоны кнігазбор захоўваецца ў Бібліятэцы Рачынскіх у Познані.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Maryański Aleksander. // Podręczna encyklopedya kościelna. T. XXV і XXVI. Warszawa-Kraków. 1911. S. 322.
  • Zieliński Z. Maryański Aleksander Macej. // Polski słownik biograficzny. T. XIX/4. Z. 83. Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk. 1975. S. 102./

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]


  1. ^ https://www.ipsb.nina.gov.pl/a/biografia/aleksander-maciej-maryanski