Аляксандар Мах

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Аляксандар Мах
Alexander Mach
Род дзейнасьці палітык
Дата нараджэньня 11 кастрычніка 1902
Месца нараджэньня Паларыкава
Грамадзянства чэхаславацкае
Дата сьмерці 15 кастрычніка 1980
Месца сьмерці Браціслава, Чэхаславакія

Аляксандар Мах (11 кастрычніка 1902 году, в. Паларыкава — 15 кастрычніка 1980 году ў Браціславе) — славацкі палітык нацыяналістычнай арыентацыі.

Аляксандар Мах належаў да Славацкай Народнай партыі, якая мела прафашысцкую арыентацыю[1]. Мах высунуўся на пярэдні плян у 1938 годзе пасьля падпісаньня Мюнхэнскага пагадненьня і стаў блізкім паплечнікам Войтэха Тука і Фердынанда Дурканскага[2].

Мах стаў міністрам унутраных справаў ва ўрадзе Войтэха Тука у Першай Славацкай рэспубліцы, а таксама быў кіраўніком Глінкавай Гвардыі. Ён быў намесьнікам прэм’ер-міністра Караля Сідара з сакавіка 1939 году.

Мах дамагаўся цеснага супрацоўніцтва з нацысцкай Нямеччынай. Быў адказны за дэпартацыю габрэяў і падаўленьне антыфашысцкага руху. 4 красавіка 1944 году зьбег у Аўстрыю, дзе жыў у вёсцы Манзэе і быў схоплены амэрыканцамі. Быў выданы Чэхаславаччыне, дзе сядзеў у праскай турме Панкрац, потым быў пераведзены ў Браціславу. У 1946 годзе пачаўся судовы працэс. У 1947 годзе атрымаў пакараньне ў выглядзе 30 гадоў турэмнага зьняволеньня. 9 траўня 1968 году Мах быў амніставаны прэзыдэнтам Людвікам Слобадай па стане здароў’я. Пасьля вызваленьня жыў на дачы сына каля Браціславы. Памёр у 1980 годзе.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Shari J. Cohen, Politics without a past, 1999, p. 68
  2. ^ Stanislav J. Kirschbaum, A history of Slovakia, 1996, p. 182