Аляксандар Мацюхевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Мацюхевіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 2 красавіка 1990(1990-04-02)[1] (33 гады)
Рост 182 см
Вага 78 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2010—2014 Дынама Берасьце 69 (4)
2010 Хваля 4 (0)
2015 Баранавічы 27 (5)
2018 Слонім-2017 6 (0)

Аляксандар Мацюхевіч (нарадзіўся 2 красавіка 1990 году) — колішні беларускі футбаліст, паўабаронца.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец берасьцейскага футболу. Гуляў за дубль берасьцейскага «Дынама», а таксама спаборнічаў на правах арэнды ў складзе пінскай «Хвалі». У сэзоне 2012 году быў адным з асноўных гульцоў берасьцейцаў. 24 сакавіка 2012 году ў матчы 1-га тура супраць «Белшыны» ўжо на чацьвертай хвіліне забіў гол, які стаў першым у чэмпіянаце. Сэзон 2013 году пачаў на лаўцы запасных, звычайна выходзячы на замену. У канцы сэзону пачаў часьцей зьяўляцца ў стартавым складзе. Звычайна выступаў на пазыцыі флянгавага атакуючага паўабаронцы або нападніка.

У сэзоне 2014 году працягваў гуляць у першым складзе берасьцейскага клюбу, пераважна пасьля выхаду на замены. У студзені 2015 году пакінуў «Дынама»[2]. Неўзабаве далучыўся да складу «Баранавічаў»[3], дзе і пачаў сэзон 2015 году. У 2016 годзе далучыўся да польскага клюбу ГКС (Вікелец).

У пачатку 2017 год, пакінуўшы ГКС, праходзіў прагляд у пінскай «Хвалі» і «Лідзе», але гэтак і перайшоў ані ў які-небудзь клюб з памянёных. У пачатку 2018 году стаў гульцом клюбу «Слонім-2017», аднак толькі зрэдку выходзіў на замену і ўлетку таго ж году пакінуў слонімскую каманду[4]

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Баранавічы 2015 Першая ліга 27 5
Слонім-2017 2018 Першая ліга 6 0

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]