Аляксандар Мень
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Аляксандар Уладзімеравіч Мень (22 студзеня 1935, Масква — 9 верасьня 1990, Семхоз, Маскоўская вобласьць) — сьвятар Расейскай праваслаўнай царквы, багаслоў, прапаведнік, аўтар кніг па багаслоўі, гісторыі хрысьціянства і іншых рэлігій. Публікаваўся ў Брусэлі, на радзіме выдаваўся ад 1990 году: сэрыя «У пошуках шляху, ісьціны і жыцьця» (кн. 1-6, 1970—1983; псэўданім Э. Сьвятлоў), «Сын чалавечы» (1969, псэўданім А. Багалюбаў), «Сакрамэнт, слова і вобраз» (1980) і інш.. Забіты. Абставіны, матыў і вінаваты гэтага злачынства засталіся нявысьветленымі.