Аляксандар Мясьнікян

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Аляксандар Фёдаравіч Мясьнікян
Myasnikov.jpg
Асабістыя зьвесткі:
Нарадзіўся: 28 студзеня (9 лютага) 1886
Нахічавань-на-Доне, Вобласьць Войска Данскога, Расейская імпэрыя
Памёр: 22 сакавіка 1925
Закаўкаская СФСР, СССР
Партыя: РСДРП
Адукацыя: Юрыдычны факультэт Маскоўскага ўнівэрсытэту

Алякса́ндар Фёдаравіч Мясьнікя́н (псэўданімы: Мясьнікоў, Мартуні; 9 лютага [ст. ст. 28 студзеня] 1886, Нахічавань-на-Доне, Вобласьць Войска Данскога, Расейская імпэрыя22 сакавіка 1925, блізу Тбілісі, Закаўкаская Сацыялістычная Фэдэратыўная Савецкая Рэспубліка, СССР) — бальшавік армянскага паходжаньня, савецкі партыйны і дзяржаўны дзяяч, адзін з кіраўнікоў усталяваньня савецкай улады ў Беларусі. Аўтар шэрагу працаў па тэорыі марксізму-ленінізму, гісторыі рэвалюцыйнага руху і армянскай літаратуры[1].

Не прызнаваў існаваньне беларускай нацыі і выступаў супраць беларускай дзяржаўнасьці.[2]

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 9 лютага [ст. ст. 28 студзеня] 1886 году ў Нахічавані-на-Доне ў сям’і дробнага гандляра[3].

У 1903 годзе скончыў Армянскую сэмінарыю ў Маскве, у 1906 годзе — Лазараўскі інстытут у Маскве[4]. 19 лістапада 1912 году атрымаў дыплём юрыдычнага факультэту МДУ.

Чалец РСДРП з 1906 году. У гэтым жа годзе быў арыштаваны і прыгавораны да адміністрацыйнай высылкі ў Баку. У 19111912 і 19141917 гадох — у расейскай арміі[4]. Прапаршчык запасу (1912).

Зь верасьня 1917 году па травень 1918 году старшыня Паўночна-Заходняга абласнога камітэту РКП(б).

Зь лістапада 1917 году галоўнакамандуючы Заходнім фронтам, старшыня Аблвыканкамзаху Заходняй вобласьці. З 12 (25) сьнежня часова выконваў абавязкі вярхоўнага галоўнакамандуючага.

З 31 сьнежня 1918 году старшыня Цэнтральнага бюро Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі. У студзені — лютым 1919 году чалец Часовага рабоча-сялянскага ўраду Беларусі. 427 лютага 1919 году — Старшыня Цэнтральнага выканаўчага камітэту (ўраду) Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусі (ССРБ), намесьнік старшыні Савету народных камісараў і наркам ССРБ па ваенных справах. Чалец Прэзыдыюму ЦК КП(б) ЛітБелу ў сакавіку 1919 — верасьні 1920 гг.

25 верасьня кантужаны пры выбуху ў залі паседжаньняў Маскоўскага камітэта РКП(б), зладжанага Ўсерасейскім паўстанцкім камітэтам рэвалюцыйных партызанаў «Анархісты падпольля».

У 1921 годзе — старшыня СНК і наркам па ваенных справах Армянскай ССР, адначасна намесьнік старшыні СНК ЗСФСР; чалец Каўкаскага бюро ЦК РКП(б). З 1922 году — старшыня Саюзнага Савету ЗСФСР, пасьля першы сакратар Закаўкаскага крайкаму РКП(б). Адначасна чалец РВС СССР, чалец Прэзыдыюму ЦВК СССР. На XII-м і XIII-м зьездах РКП(б) абіраўся кандыдатам у чальцы ЦК.

Загінуў у авіяцыйнай катастрофе каля Тбілісі[5].

Ушанаваньне памяці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Менску ў 1932 годзе імем А. Ф. Мясьнікова названы вагонарамонтны завод, на тэрыторыі якога ў ягоны гонар усталяваны помнік. Ягонае імя носіць таксама адна з плошчаў у цэнтры Менску і прылеглая да яе вуліца[6]. У цэнтры Ерэвану яму пастаўлены помнік.

Папярэднік
Першы сакратар ЦК КП(б)Б
19181919
Наступнік
Вінцас Міцкявічус-Капсукас

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Мясников Александр Федорович на сайце Хронос(рас.)
  2. ^ 23. Утварэнне БССР, Літоўска-беларускай ССР. Барацьба з польскай інтэрвенцыяй // Шарова Н. С. Гісторыя Беларусі: Матэрыялы да экзамену. — Мн.: ВП «Экаперспектыва», 1997. — 124 с.
  3. ^ Мясников, Александр Фёдорович(рас.)
  4. ^ а б Мясников Александр Фёдорович у Даведніку па гісторыі Кампартыі і Савецкага Саюзу 1898—1991(рас.)
  5. ^ Мясников Александр Федорович // История Беларуси. Словарь-справочник
  6. ^ Статья Памятник Мясникову А. Ф. на сайте «Минск старый и новый»

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Сочинения: Избранные произведения. / Пер. с арм. — Ер., 1965.
  • Салин Л. Жизнь, отданная народу. / В кн.: Солдаты партии. — М., 1971.
  • Мнацаканян А. Н. Беззаветное служение народу. — Ер., 1976.
  • Шатирян М. А. Генерал, рожденный революцией: Повесть об Александре Мясникове (Мясникяне). — М.: Политиздат, 1977. — (Пламенные революционеры). — 430 с., ил.
  • Залесский К. А. Империя Сталина. Биографический энциклопедический словарь. — М.: Вече, 2000.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]