Аляксандар Мікалай Гараін
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Аляксандар Мікалай Гараін | |
| Род дзейнасьці | рымска-каталіцкі дзяяч |
|---|---|
| Дата нараджэньня | 30 сакавіка 1651 |
| Месца нараджэньня | Лыскава |
| Дата сьмерці | 7 сьнежня 1735 |
Алякса́ндар Мікала́й Гара́ін (30 сакавіка 1651, Лыскава — 7 сьнежня 1735) — рымска-каталіцкі дзяяч ВКЛ. З шляхецкага роду Гараінаў.
Сьвятар ад 9 красавіка 1678. 15 верасьня 1704 прызначаны біскупам-суфраганам беларускім Віленскае дыяцэзіі й тытулярным біскупам Тыбэрыі. Ад 23 сьнежня 1711 біскуп смаленскі, ад 7 сьнежня 1716 жамойцкі.
У 1722 годзе, зьяўляючыся дзедзічам Альковіч, на свае сродкі пабудаваў там драўляны касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Марыі Панны[1].
Крыніцы і заўвагі [рэдагаваць]
- ^ Аляксей Яроменка. Альковіцкі касцёл Турызм. Вялейка.org. Праверана 1 лютага 2011 г.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
| Гэта — накід артыкула пра чалавека. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |