Аляксандар Міхал Сапега

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Аляксандар Міхал Сапега
Alaksandar Michał Sapieha. Аляксандар Міхал Сапега (XVIII).jpg
А. М. Сапега. Мастак Я. Х. Лямпі, каля 1790
Herb Sapiehów.PNG
Герб «Ліс»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 12 верасьня 1730
Высокае, Вялікае Княства Літоўскае
Памёр: 28 траўня 1793
Варшава, Каралеўства Польскае
Род: Сапегі
Бацькі: Казімер Лявон Сапега
Караліна Тэрэза з Радзівілаў
Жонка: Магдалена Агнешка зь Любамірскіх
Дзеці: Казімер, Ганна Тэафілія, Караліна, Мар’яна Кацярына, Амэлія, Францішак

Аляксандар Міхал Сапега (12 верасьня 1730, места Высокае Берасьцейскага ваяводзтва — 28 траўня 1793, Варшава) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Абозны вялікі літоўскі (17481750), генэрал-маёр (1750), падскарбі дворны літоўскі (17501754), ваявода полацкі (17541775), гетман польны літоўскі (17621775), канцлер вялікі літоўскі1775)[1]. Кавалер ордэнаў Сьвятога Станіслава (1765) і Аляксандра Неўскага (1776).

Валодаў Высокім, Друяй, Зэльвай, Старым і Новым Быхавам, Дзярэчынам, Луннам і інш.

Зьмест

Біяграфія [рэдагаваць]

З чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Казімера Лявона і Караліны Тэрэзы з Радзівілаў. Меў братоў Юзэфа Станіслава, Міхала Антонія, Міхала Ксавэрыя і сястру Ганну.

Копія з партрэта пэндзля Я. Х. Лямпі, 1-я пал. XIX ст.

Па сьмерці бацькі знаходзіўся пад апекай дзядзькі Юзэфа Станіслава. Навучаўся ў езуіцкім калегіюме ў Любартаве.

3 1746 неаднаразова абіраўся ў сойм. Таемна падтрымліваў Барскую канфэдэрацыю, хоць быў ляяльным да караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага і Расейскай імпэрыі. У 1789 быў маршалкам Вярхоўнага Трыбуналу.

Непрыхільна сустрэў Канстытуцыю 3 траўня 1791. У 1792 на прапанову караля далучыўся да Таргавіцкай канфэдэрацыі і быў ейным маршалкам у Вялікім Княстве Літоўскім, па чым засядаў з кіраўніцтвам канфэдэрацыі ў Горадні.

Зьбіраў кнігі, рукапісы[2].

Пабраўся шлюбам з Магдаленай Агнешкай Любамірскай (у 1757), зь якой меў сыноў Казімера і Францішка, дачок Ганну Тэафілію, Караліну, Мар’яну Кацярыну і Амэлію. Пахавалі А. М. Сапегу ў кляштары картузаў у Бярозе Картускай[3].

Крыніцы [рэдагаваць]

  1. ^ Анатоль Грыцкевіч. Сапегі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 550.
  2. ^ Анатоль Грыцкевіч. Сапегі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001.
  3. ^ Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008. S. 95.

Літаратура [рэдагаваць]

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Аляксандар Міхал Сапегасховішча мультымэдыйных матэрыялаў